Новыя перамогі юных спартсменаў



Напрыканцы навучальнага года ў горадзе Гродне прайшла абласная спартакіяда школьнікаў - 2018 па лёгкай і цяжкай атлетыцы, грэка-рымскай барацьбе сярод юнакоў і дзяўчат 2004-2005 гадоў нараджэння.

У склад зборнай каманды Дзятлаўскага раёна па лёгкай атлетыцы ўвайшлі выхаванцы дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Марыя Галомзік, Павел Смірноў, Уладзіслаў Аўсянік, Леанід Герасімчык і спартсмены-навучэнцы спартыўнага класа, які арганізаваны на базе сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, - Варвара Кончык, Ганна Некрашэвіч, Алена Шапурка, Паліна Карэнка. Трэнеры-выкладчыкі зборнай каманды па лёгкай атлетыцы - Святлана Лагута і Аляксандр Кучынскі. Па выніках спаборніцтваў каманда Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай школы заняла другое агульнакаманднае месца ў трэцяй групе раёнаў Гродзенскай вобласці.

Першае месца ў спартыўных спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы ў вагавой катэгорыі да 48 кілаграмаў заваявала Анастасія Францішчык. Сума двубор'я склала 99 кілаграмаў. Трэнер-выкладчык па цяжкай атлетыцы - Сяргей Залатароў.

У спаборніцтвах па грэка-рымскай барацьбе ў вагавой катэгорыі да 62 кілаграмаў трэцяе месца заняў Іван Губко. Трэнер-выкладчык па грэка-рымскай барацьбе - Віктар Шалесны.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/