Новыя перамогі лёгкаатлетаў



Алімпійскія дні моладзі Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы прайшлі ў горадзе Гродне. У спаборніцвах прынялі ўдзел зборныя каманды юнакоў і дзяўчат 2001-2003 гадоў нараджэння з розных гарадоў і раёнаў Гродзенскай вобласці.

Спаборніцтвы асабіста-камандныя, за тройку лідараў змагаліся шаснаццаць каманд. Ад Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы ў склад зборнай раёна ўвайшлі навучэнцы-спартсмены з сярэдняй школы №3 Дзмітрый Заяц, Юлія Адамчык, Вольга Загдай і Наваельнянскай сярэдняй школы Мікіта Муха, Віталь Грым, Аляксей Трафімчык, а таксама выхаванцы Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, якія працягваюць вучобу ў Гродзенскім вучылішчы алімпійскага рззерву - Вікторыя Конан і Мікіта Дудкін.

Па выніках спаборніцтваў у скачках з шастом з вынікам 4.00 метра пераможцам стаў Мікіта Дудкін, у спаборніцтвах у скачках у даўжыню з разбегу з вынікам 6.01 метра Мікіта Дудкін заняў трэцяе месца. У скачках увышыню з разбегу з вынікам 1.55 метра пераможцай стала Вікторыя Конан.

Па выніках спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы ў агульнакаманд-ным заліку каманда спартсменаў з Дзятлава заняла дзявятае месца сярод шаснаццаці каманд Гродзенскай вобласці.

Аксана Андалюкевіч

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/