Новы год ужо імчыцца



Старт навагоднім мерапрыемствам на Гродзеншчыне дадзены 7 снежня: прайшлі традыцыйныя парады галоўных герояў зімовых святаў і запалілі агні на навагодніх ёлках.

Сёлета на Дзятлаўшчыну новы 2020 год імчыцца... на лыжаролерах: чатыры спартсмены з лічбамі надыходзячага года пачыналі парад. За імі пад навагоднія мелодыі Новаяльнянскага аркестра, весела і дружна, вітаючы ўсіх прахожых, ішлі Дзяды Марозы, Снягурачкі, казачныя героі, сімвалы адыходзячага года - Свінкі і новага - больш за сто Мышанят.

А тым часам на плошчы 17 Верасня, ля галоўнай ёлкі горада, вітала гасцей на святочным мерапрыемстве Зіма. I пачалася чароўная казка з вясёлага музычнага флэшмоба ад тэатра роставых лялек, якія запрашалі ўсіх танцаваць разам з імі. Дарэчы, у гэтым годзе паглядзець, як загарацца ami на навагодняй ёлцы, прыйшло як ніколі шмат людзей: у Дзятлаве панаваў сапраўдны навагодні настрой. Не хапала толькі галоўных герояў любімых зімовых святаў - Дзеда Мароза і Снягурачкі, якіх усе дружна паклікалі.

Калі прыгажуня-ёлка зазіхацела рознакаляровымі агнямі, Дзед Мароз запрасіў усіх у карагод, а затым аб'явіў навагоднія і калядныя святы адкрытымі, пажадаў усім радасці і добрага настрою. Свята прадоўжылася конкурсам на лепшае навагодняе віншаванне ад кожнага Дзеда Мароза і яго казачнай світы, якія прымалі ўдзел у парадзе Песні, вершы, жартоўныя сцэнкі прадставілі санаторый "Радон" КСУП "Вензавец", "Хвінявічы" "Жукоўшчына", ААТ "Граніт-Агра", сярэднія школы № 1 № 3 горада Дзятлава, Дзятлаўскі лясгас, ТАА "Ізакам", Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца, Дварэцкая сярэдняя школа, Дзятлаўскі сыраробны завод. Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны 31 снежня ў час навагодняга канцэрта. Затым усе жадаючыя маглі паслухаць навагоднія песні ў выкананні артыстаў нашага равна, патанцаваць, набыць свя-точныя сувеніры.

Святлана ГРЫШЫНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/