"Ніва" - зімовы чэмпіён раёна



Завяршыўся зімовы чэмпіянат раёна па міні-футболе. Чарговы раз чэмпіёнам стала дзятлаўская "Ніва". У 12 матчах раённы лідар атрымаў 11 перамог, набраў 36 ачкоў, забіў сотню галоў (102).

Сярэбраным прызёрам стаў навасёлкаўскі "Лібертас". Футбольныя рамантыкі з Навасёлак (Дзятлаўскі раён) на адну перамогу апярэдзілі дзятлаўскае "Дынама", у іх 15 ачкоў, 46 забітых галоў.

Бронзавы прызёр - "Дынама" - адстала ад "Лібертаса" на два ачкі пры чатырох перамогах і адным нічыйным зыходзе матча.
Чацвёртае месца з 10 ачкамі заняла дзятлаўская каманда "FaZe".

У першынстве на першым этапе ўдзельнічалі ящчэ дзве каманды-ДЮСШ - дзятлаўская і казлоўшчынская.

Лепшым варатаром чэмпіянату прызнаны Дзяніс Добыш, лепшым абаронцам - Уладзімір, Жынко, лепшым бамбардзірам - Уладзіслаў Нячай, лепшым футбалістам - Алег Лазовік. Алег Лазовік у знак павагі перадаў свой прыз Івану Русіну.

Самыя выніковыя галеадоры чэмпіянату - Уладзіслаў Нячай (28 галоў, "FaZe"), Алег Лазовік (28, "Ніва"), Дзяніс Якшук (20, "Дынама"), Дзяніс Скробук (16, "Ніва"), Арцём Літвінскі (14, "Лібертас").

Барыс ВАРНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/