Кожны год магчымасць паверыць у мару і атрымаць навагоднія падарункі дзецям дае дабрачынная рэспубліканская навагодняя акцыя "Нашы дзеці".
У час акцыі "Цуды на Каляды" першы сакратар раённага камітэта ГА "БРСМ" Кацярына Хілімончык прывезла падарункі і найлепшыя пажаданні са святамі дзецям, якія выхоўваюцца ў прыёмных сем'ях.
У аграгарадку Гезгалы гэта сям'я Аніскевіч, якая выхоўвае Арцёма Радзевіча і Максіма Маркушэўскага. У гарпасёлку Наваельня падарункі атрымалі Эліна і Ева Ламака, Мікіта Лагодскі, Ульяна Фёдарава з прыёмнай сям'і Мынко, у аграгарадку Раклевічы - Вікторыя Тадарэнка і Ангеліна Юргель з сям'і Млынарчыкаў, у сям'і Таццяны Сянчурынай з Дзятлава - Ілья Дзямідчык, Кірыл Фадзееў, Анастасія і Лізавета Леўчанка, а ў вялікай сям'і Людмилы Асіпук-Фатон павіншавалі Аляксея і Марыну Малышчыкаў, Таццяну Седач і Наталлю Пятроўскую.
Дзеці былі вельмі рады такім прыемным сюрпрызам і шчыра дзякавалі за падарункі.
Таксама Кацярына Хілімончык, валанцёры "Добрае сэрца" і інспектар Дзятлаўскага РАНС Марта Мілаш наведалі прытулак сацыяльна-педагагічнага центра горада Дзятлава.
Удзельнікі акцыі павіншавалі са святамі дзяцей, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, іх педагогаў. Ад гасцей выхаванцы прытулка атрымалі каштоўныя падарункі.
Вольга ЮШКЕВІЧ
Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/