Наталля Клімец - Настаўніца з вялікай літары



13 лістапада заслужаныя ўзнагароды настаўніцы геаграфіі, намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 1 горада Дзятлава Наталлі Клімец уручыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Андрэй Садоўскі.

Наталля Паўлаўна прымала ўдзел у конкурсе прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь" у намінацыі "Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія". Яна стала пераможцай опечатку раённага, а затым і абласнога этапаў конкурсу, прызёрам рэспубліканскага. У абласным этапе журы прызнала яе лепшай сярод болыи чым 100 педагогаў Прынёмання. Для гэтага Наталлі Клімец давялося бліскуча прайсці іспыты: псіхолага-педагагічнае тэсціраванне, урок у незнаемым класе, майстар-клас і публічнае выступленне.

Не менш дастойна наша зямлячка прадставіла Дзятлаўшчыну на рэспубліканскім этапе конкурсу. Выступіўшы ў сталіцы, яна заняла трэцяе месца ў намінацыі "Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія" фінальнага этапу конкурсу "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь".

Ва ўрачыстай абстаноўцы ад кіраўніка Дзятлаўскага раёна Наталля Паўлаўна атрымала грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Ганаровую грамату Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта, грашовую прэмію і кветкі.

- Паважаная Наталля Паўлаўна, ваша працоўная дзейнасць вельмі насычаная. Вы не толькі настаўнік-прадметнік, але і намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, кіраўнік цэнтра па ўкараненні інфармацыйных тэхналогій абласнога ўзроўню, шмат часу надаяце сваім вучням, якія становяцца ўдзельнікамі і пераможцамі конкурсаў і канферэнцый, ажыццяўляеце метадычныя распрацоўкі, у вас хапае часу на выніковую работу і сям'ю. Сёння вельмі прыемна дзякаваць вам за пленную працу, якой вы праслаўляеце Гродзеншчыну і наш Дзятлаўскі раён. Жадаю вам новых парамог і новых вяршыняў у прафесійнай дзейнасці, зазначыў Андрэй Садоўскі.

Да віншаванняў кіраўніка раёна далучыліся начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус і яе намесніца, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" Алена Жадзейка.

- Наталля Паўлаўна, вы не толькі настаўнік-метадыст, але і настаўнік-даследчык. Гэта даказваюць адкрыцці, якія робіце разам са сваімі вучнямі, - зазначыла Наталля Белаус. - Я параўноўваю вас з мнагагранным крышталам. Вы добрасумленны, чулы, спагадлівы чалавек (так адгукваюцца пра вас калегі) і вы вельмі адукаваная настаўніца: не стамляецеся працаваць над сабой і ўдасканальваць прафесійныя веды. Педагогам гімназіі пашанцавала, бо ім ёсць на каго раўняцца. Дзякую вам не толькі ад аддзела адукацыі, але і ад раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Белая Русь", якая перадае вам падарачны сертыфікат.

- Я вельмі рада, што ў шэрагах раённай жаночай арганізацыі ёсць такая цудоўная актывістка, як вы, Наталля Паўлаўна, - звярнулася да калегі Алена Жадзейка, уручаючы падарункі ад жансавета. - У вас столькі энергіі, сілаў і цярпення,
што іх хапае не толькі на калегаў і сям'ю, але і на сябровак па аб'яднанні. У,час конкурсу мы жадалі вам выстаяць, дайсці да фіналу, заявіць пра сябе. Сёлета на конкурсе Гродзеншчыну прадстаўлялі чатыры раёны, і сярод іх, дзякуючы вам, была Дзятлаўшчына.

Наталля Паўлаўна падзякавала за віншаванні і ўзнагароды і зазначыла, што настаўнік толькі тады можа быць прафесіяналам, калі пастаянна развіваецца і вучыцца сам. Таму на дасягнутым яна спыняцца не збіраецца.

Для даведкі: конкурс "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь" на Дзятлаўшчыне неаднаразова станавіўся своеасаблівай "кузніцай" педагагічных кадраў для таленавітых і прафесійных настаўнікаў, якія без астатку прысвячаюць сябе дзецям. У 2011 годзе наша зямлячка (на той час таксама настаўніца гімназі і№1 горада Дзятлава) Інэса Зубрыліна перамагла на яго рэспубліканскім этапе, атрымала "Крыштальнага жорава" і званне "Настаўнік года Рэспублікі Беларусь".

Ірына СТЫРНІК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/