Настаўнік з вялікай літары



У кожнага з нас у памяці свая школьная сцяжынка. Праходзяць гады, і яна становіцца вялікай дарогай даўжынёю ў жыццё. I вельмі важна, хто ідзе побач, хто адкрывае чалавеку акно ў гэты дзіўны свет. Настаўнік - гэта прызванне.

Такім настаўнікам з вялікай літары стала для нас Тамара Левэ - ветэран педагагічнай працы, якая больш за 30 гадоў працавала ў сярэдняй школе №2 горада Дзятлава.

Свае ўрокі педагог імкнулася праводзіць так, каб вучоба была дзецям у радасць. Урокі хіміі былі для іх самымі любімымі. Выкарыстоўваючы адукацыйныя тэхналогіі, старалася захапіць вучняў предметам, бо калі на уроках цікава, тады і навучанне новаму будзе жаданай справай.

Выдатны педагог, выдатнік адукацыі, настаўнік-метадыст Тамара Фёдараўна не пераставала ўдасканальваць сваё педагагічнае майстэрства, актыўна ўкараняла эфектыўныя методыкі выкладання. Сваім станоўчым педагагічным вопытам яна дзялілася з іншымі педагогамі. З'яўляючыся настаўнікам маладых педагогаў, давала адкрытыя ўрокі, выступала на семінарах, канферэнцыях.

Асаблівае значэнне Тамара Фёдараўна надавала рабоце з адоранымі вучнямі. Старанная падрыхтоўка прыносіла свае вынікі. Вучні штогод былі прызёрамі II і III этапаў рэспубліканскай алімпіяды.

Праца Тамары Фёдараўны неаднаразова была адзначана граматамі рознага ўзроўню. Сярод іх - Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР, Ганаровая грамата Міністэрства асветы СССР. У 1978 годзе настаўніца ўдзельнічала ў VI з'ездзе настаўнікаў БССР, III Усесаюзным з'ездзе настаўнікаў.

Многія яе вучні працягваюць справу сваёй любімай настаўніцы. У Дзятлаве працуюць Мікалай Губко, Наталля Мармыш, Алёна Стракоўская.

А яшчэ Тамара Фёдараўна - шчаслівая жонка, маці і бабуля, якая шмат сіл і душэўнай энергіі аддае сваім блізкім, дзеліцца з імі сваім жыццёвым вопытам і чулым сэрцам.

3 юбілеем вас, паважаная Тамара Фёдараўна. Мы шчыра жадаем, каб у вас заўсёды было досыць усмешак, сонечных дзён, віншаванняў, падтрымкі, верных сяброў.

Калектыў гімназіі №1 горада Дзятлава

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/