Нашы - у "Нацыянальным тэхнапарку"



Нагадай для залічэння ў "Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк" для Паўла стала перамога ў X Рэспубліканскім конкурсе камп'ютарных распрацовак "ПАТРИОТ.ВУ". На конкурс разам з педагогамі Вольгай Старыкавай і Алінай Макарэвіч Павел прадставіў патрыятычны праект да 75-годдзя Вялікай Перамогі, прысвечаны хлебу вайны. Настаўніцы рускай і беларускай мовы і літаратуры прыдумалі ідэю, а юны праграміст даў ей электроннае ўвасабленне. Атрымаўся адукацыйны сайт-квэст "Хлеб вайны" для навучэнцаў 6-7 класаў, які звяртае ўвагу на нечаканы бок Вялікай Айчыннай вайны - клопат аб хлебе, якога так не хапала ў ваенныя часы.

Праект цікавы, шматгранны, шматпрыступкавы і глыбокі. Ён вучыць шукаць адказы на пытанні, працаваць у камандзе, паважаць гісторыю сваей Радзімы і, нарэшце, цаніць хлеб у паўсядзённым жыцці. Дзякуючы даступнай, займальнай структуры сайта, школьнікі з інтарэсам будуць выконваць заданні і назіраць свае поспехі на інтэрактыўнай дошцы праекта.

Для Паўла Смірнова ён стаў стартам на шляху да прафесіі яго мары.

- Першае, што трэба было зрабіць для ўдзелу ў "Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку", - падаць заяўку, падмацаваўшы яе навуковым праектам па тым прадмеце, у якой секцыі маеш жаданне навучацца, - тлумачыць Павел, як патрапіў у праект. - У якасці праекта залічылі пераможную конкурсную работу.

Другім этапам адбору стала тэсціраванне па ўсіх школьных предметах, якое кандыдаты праходзілі ў Гродне. На 40 пытанняў адводзілася 40 хвілін. У Гродна Паўла суправаджала Вольга Старыкава. Як прызнаецца настаўніца, яна вельмі хвалявалася за свайго вучня і калегу па даследчаи дзейнасці.

- На маю думку, умовы адбору былі вельмі складаныя, - кажа Вольга Міхайлаўна. - Але ж і выбіралі лепшых з лепшых.

Сам Павел кажа, што заданні не былі празмерна складанымі. Ён паказаў высокі вынік і ўжо ў нядзелю ў ліку чацвёркі мацнейшых ад Гродзенскай вобласці накіруецца ў Мінск па новыя веды.

- Павел, чаго чакаеш ад удзелу ў праекце? - пытаюся ў яго.
- Хацелася б атрымаць азы праграмавання, задаць пытанні педагогам ВНУ, нарэшце, адпачыць ад школьных хатніх заданняў.

Сціплы, спакойны, добразычлівы дзесяцікласнік Павел Смірноў - асоба цікавая і шматбаковая. Ён добра вучыцца, захапляецца праграмаваннем і фатаграфіяй, Іграе на гітары і з ахвотай займаецца спортам.

- У Пашы жыццё кіпіць! - расказвае пра навучэнца Вольга Старыкава. - Мы разам ездзілі на сур'ёзнае конкурснае тэсціраванне ў Гродна, а праз пару дзён - ён зноў там, але ўжо на абласных спаборніцтвах па лёгкай атлетыцы.
Нягледзячы на моцную занятасць, Павел ніколі не адмаўляе ў дапамозе ні аднакласнікам, ні настаўнікам. Ва ўсіх памкненнях юнака падтрымлівае яго вялікая дружная сям'я - мама, тАта, два браты і сястрычка.

Да паступлення ў вышэйшую навучальную ўстанову яшчэ досыць часу, але Паша ўжо ведае, якую прафесію хоча атрымаць:
- Па заканчэнні школы збіраюся паступаць на праграмаванне ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, у якім пройдзе першы семестр "Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка".

Спадзяёмся, што ў Паўла ўсё атрымаец-ца, I ўсе планы рэалізуюцца.

Наталля АВЯРЧУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/