"Наш жывёлавод"



Праграмай сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016-2020 гады, гаворыцца ў звароце, асаблівая ўвага нададзена развіццю жывёлагадоўлі і яе мяса-малочнага комплексу. Жывёлагадоўчая галіна дае асноўную частку таварнай прадукцыі ў сельскай гаспадарцы. 3 улікам добрага запасу кармоў цяпер стаіць задача эфектыўна выкарыстаць іх для вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі, мацуючы праз гэта эканоміку сельскагаспадарчых арганізацый і ўзровень фінансавага дабрабыту работнікаў.

Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь сумесна з рэспубліканскім камітэтам Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу распрацавалі і накіравалі ў сельскагаспадарчыя арганізацыі рэкамендацыі па матэрыяльным стымуляванні жывёлаводаў, якія пастаянна працуюць над павышэннем свайго прафесійнага ўзроўню і сумленна выконваюць свае функцыянальныя абавязкі.

Паводле гэтых рэкамендацый райкам прафсаюза работнікаў аграпрама Дзятлаўскага раёна ў рамках акцыі "Наш жывёлавод" адзначае старанных і паспяховых жывёлаводаў раёна.

Днямі старшыня райкама аграрнага прафсаюза У. Казак уручыў Падзячныя пісьмы з падарункамі найбольш паспяховым аператарам машыннага даення КСУП "Войневічы" Лідзіі Мікалаеўне Коваль і Ганне Уладзіміраўне Мартымавай. Абедзве яны не навічкі ў малочнай жывёлагадоўлі, маюць па 17-20 гадоў працоўнага стажу. Сумленна выконваюць свае абавязкі, імкнуцца павялічыць вынікі сваёй працы. У сёлетнюю зімоўку спрыяе гэтаму і запас кармоў, назапашаны ў "Войневічах".

Б.ВАРНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/