Найвышэйшае званне - матуля



У снежні Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 465 аб узнагароджанні ордэнам Маці жанчын за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей. Сярод матуляў, адзначаных высокай дзяржаўнай узнагародай, дзве нашы зямлячкі - Таццяна Юрчык і Валянціна Дваранін.

Прыемную місію павіншаваць шматдзетных матуляў і ўручыць ім ордэн выканаў старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі.

Таццяна Юрчык, мама шасці дзяцей, цяпер знаходзіцца ў дэкрэтным адпачынку. Яна прымала віншаванні на месцы працы ў Казлоўшчынскім псіханеўралагічным інтэрнаце.

- Ордэн Маці - заслужаная і ганаровая дзяржаўная ўзнагарода, - адзначыў Андрэй Уладзіміравіч. - Уручаючы яе, хачу выказаць вам словы ўдзячнасці і пажадаць моцнага здароўя вам і вашым блізкім. Няхай у вашай сям'і заўсёды пануюць мір, любоў і згода.

Да віншаванняў кіраўніка равна далучыўся старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Белая Русь" Ігар Кухарэвіч. Ён перадаў сям'і памятны падарунак.

Таксама Таццяну Юрчык павіншаваў дырэктар Казлоўшчынскага псіханеўралагічнага інтэрната Ігар Ціхан, яго падтрымала намеснік старшыні раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" Таццяна Нікіпорчык. Яны ўручылі сям'і прыемныя і карысныя падарункі.

Валанцёры ГА "БРСМ" передал! дзецям сям'і Юрчык салодкія сюрпрызы.

Таццяна і Павел Юрчыкі выхоўваюць шасцёра дзяцей, тры дзяўчынкі і тры хлопчыкі. Чацвёра з іх - вучні Казлоўшчынскай сярэдняй школы, двое пакуль з мамай дома. Пасля навагодніх святаў сям'я адзначыць сваю важную дату - першы дзень нараджэння малодшага сына Кірыла. У Жукоўшчыне старшыня Дзятлаўскага райвыканкама ўручыў ордэн Маці матулі пяцярых дзяцей Валянціне Дваранін. На сустрэчу яна прыбыла з усёй сваей сям'ёй.

Уручаючы ордэн Маці, Андрэй Садоўскі адзначыў, што гэта 49-я такая ўзнагарода на Дзятлаўшчыне. Кіраўнік раёна пажадаў шматдзетным бацькам, каб дзеці гадаваліся ім на радасць, сталі сапраўднай падтрым-кай. 3 віншаваннямі і падарункамі на адрас сям'і звярнуліся госці з грамадскіх арганізацый "Белая Русь" і "Беларускі саюз жанчын", памятныя падарункі сям'я атрымала ад Жукоўшчынскага сельвыканкама і Дзятлаўскага лясгаса, дзе шматдзетны тэта працуе машыністам рубільнай машыны.

Хлопчыкі і дзяўчынкі таксама атрымалі салодкія падарункі ад раённага камітэта ГА "БРСМ".

За дзесяць гадоў сямейнага жыцця ў Валянціны і Андрэя Дваранінаў нарадзіліся пяцёра дзяцей. Дзяўчынкі Ангеліна, Ганна і Аліна наведваюць сярэднюю школу № 1 горада Дзятлава, сын Уладзіслаў - дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 2 у Дзятлаве. Малодшы Аляксандр гадуецца пад матуліным наглядам. Самай важнай падзеяй мінулага года для Дваранінаў стала наваселле: нядаўна сям'я пераехала ва ўласны дом у вёсцы Хадзяўляны.

Наталля АВЯРЧУК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/