Мяч у варотах



Фінальны этап рэспубліканскага праекта "Футбол у вёсцы" прайшоў 18 мая на стадыёне "Колас" у горадзе Дзятлаве. Удзельнікамі сустрэчы сталі навучэнцы дванаццаці ўстановаў адукацыі Дзятлаўскага раёна і дзвюх гарадскіх школ.

Гасцей, сярод якіх былі рэгіянальныя менеджеры па маса-вым футболе Беларускай федэрацыі футбола Глеб Стахоўскі (горад Мінск) і Генадзь Юцэвіч (горад Гродна), удзельнікаў і балельшчыкаў павітаў галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда.

- Футбол - гэта сусветна вядомы від спорту, гэта гульня нумар адзін у многіх краінах, ігракоў і балельшчыкаў - мільярды. Футбол выхоўвае ў людзей павагу, дысцыпліну, здаровы дух барацьбы, - падкрэсліў Дзмітрый Казіміравіч.
Праграма мерапрыемства прапанавала юным удзельнікам разнастайныя спаборніцтвы, эстафеты, сяброўскія гульні ў футбол, якія праходзілі адначасова на некалькіх спартыўных пляцоўках.

Затым матч згулялі зборная каманда трэнераў, выкладчыкаў і прадстаўнікоў АБФФ супраць каманды старшакласнікаў. Для юных балельшчыкау гэта гульня стала майстар-класам. Першы тайм скончыўся з лікам 1:0 на карысць каманды трэнераў.

Адкрыў лік прадстаўнік АБФФ Глеб Стахоўскі. У другім тайме мяч у вароты сапернікаў адправіў трэнер дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Уладзімір Ганчар. Такім чынам, лік 2:0 на карысць трэнераў стаў выніковым.

Заключным этапам мерапрыемства, самым прыемным для юных футбалістаў, стала ўзнагароджанне. Каштоўныя падарункі і ўзнагароды прадаставіла для фінала праекта Асацыяцыя Беларускай федэрацыі футбола. Кожны атрымаў футбольную форму і дыплом удзельніка праекта. Выкладчыкі фізічнай культуры з дванаццаці сельскіх школ L дзвюх гарадскіх атрымалі падарункі і дыпломы, а таксама падарункі для школы - мячы.

Аўтар праекта "Футбол у вёсцы" Уладзімір Ганчар, чые ўласныя намаганні па распрацоўцы праекта і яго рэалізацыі дапамаглі выявіць лепшых ігракоў сярод сельскіх школ і сабраЦь на адзінай спартыўнай пляцоўцы, аўтар праекта, у які паверылі прафесіяналы і вынеслі вердыкт: "праекту быць", падзяліўся сваімі назіраннямі і ўражаннямі:
- Я вельмі задаволены ходам сустрэчы. Прыемна бачыць у вачах дзяцей зацікаўленасць і азарт, назіраць за іх актыўнасцю ў час гульні ў футбол, за акуратнымі і стараннымі рухамі на эстафетах.

Фінальны этап сабраў шмат гасцей, арганізатараў і ўдзельнікаў. Гэта яшчэ раз пацвярджае, што праект быў цікавы.
Хочацца выказаць словы падзякі Асацыяцыі Беларускай федэрацыі футбола за тоё, што паверылі ў "Футбол у вёсцы", дапамаглі рэалізаваць. Словы асаблівай падзякі за дапамогу ў арганізацыйных пытаннях начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама Наталлі Белаус і галоўнаму спецыялісту Дзмітрыю Ёду, кіраўніку Дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Святлане Лагута і маім калегам, з якімі працую.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/