Мы памятаем



У сярэдняй школе № 1 горада Дзятлава ў рамках падрыхтоўкі да 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне прайшоў конкурс-фестываль дзіцячага мастацтва "Памяць сэрца".

На працягу месяца навучэнцы школы з першага па адзінаццаты класс пад кіраўніцтвам педагогаў рыхтавалі нумары для намінацый: "Вершы пра вайну", "Песні ваенных гадоў", "Мы малюем вайну", "Тэатральная замалёўка". У срестывалі прынялі ўдзел 73 навучэнцы.

На сцэне вучні ўзгадалі падзеі Вялікай Айчыннай вайны: чыталі вершы, спявалі песні, а першакласнікі нават станцавалі. Вучаніца 4 "А" класа Ксенія Валяк прадставіла пошукавую работу "Чалавек, які пакінуў пасля сябе светлую памяць". Яна расказала пра подзвіг свайго прадзеда, святара Івана Комара. Самымі актыўнымі ўдзельнікамі свята сталі навучэнцы 1 "A" і 1 "Б", 7 "Б", 9 "А" класаў.

Кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі адміністрацыі і вучнёўскага самакіравання, не змагло адразу падвесці вынікі конкурсу, але ўзнагародзіла ўсіх удзельнікаў фестывалю памятнымі сувенірамі. Пасля доўгага абмеркавання пераможцамі конкурсу-фестывалю "Памяць сэрца" прызнаны: у намінацыі "Вершы пра вайну" - Іван Урбановіч, Аляксандр Рэдзецкі, Сямён Муха - 1 месца, Лізавета Юргель, Лізавета Якубоўская, Караліна Мудрая - 2 месца, Максім Лаўрэнцьеў, Дар'я Мясаед -3 месца; у намінацыі "Песні ваенных гадоў" лепшымі сталі Дар'я Іода, Ангеліна Любарчык, Дар'я Бурдун, Вольга Глацько; у намінацыі "Мы малюем вайну" - Павел Крывулька, Анастасія Дарашкевіч, Анастасія Юргель, Вадзім Зарубін, Маргарыта Дораш, Ганна Лаўрэнцьева.

Напрыканцы свята дырэктар школы Аксана Пацыновіч падзякавала ўсім дзецям і педагогам за актыўны ўдзел у конкурсе, пажадала творчых поспехаў і нагадала, што памяць пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны павінна жыць у сэрцы кожнага чалавека. Кожны з нас павінен імкнуцца жыць у міры і згодзе, як з самім сабою, так і з іншымі людзьмі. I заўсёды трэба памятаць пра тых, дзякуючы каму сёння мы можам жыць пад мірным небам, вучыцца, марыць, здзяйсняць пастаўленыя мэты.

Аляксей ПАЦЫНОВІЧ, навучэнец СШ № 1 г. Дзятлава

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/