Музей-юбіляр і крышталь ведаў



У 2020 годзе наша краіна сустрэне 75-годдзе Вялікай Перамогі. Дзятлаўская раённая арганізацыя Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, не губляючы часу, пачала падрыхтоуку да гэтай значнай даты.

Для ветэранаў працы была арганізавана экскурсія ў горад Мінск, у Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Удзел у ёй прынялі ветераны працы, члены клуба "Нам гады не бяда", артысты хору ветэранаў "Ветераны ў страі".

Даведаліся, што Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыйнай вайны ў 2019 годзе адзначыў 75-годдзе заснавання. Новы будынак музея ў комплексе з абеліскам "Мінск - горад-герой" складае адзіны архітэктурны ансамбль. У музеі дзесяць экспазіцыйных залаў і зала Перамогі пад шкляным купалам. Ад экскурсавода мы пачулі шмат цікавага пра падзеі, якія перажыў беларускі народ у гады ваеннага ліхалецця.

Не менш цікава было навадаць знакаміты крышталь ведаў - Нацыянальную бібліятаку Беларусі. Будынак захапляе сваёй веліччу. Цяжка ўявіць, што аб'ект, які з'яўляецца адным з галоўных упрыгажэнняў нашай сталіцы, быў пабудаваны ўсяго за тры гады. У музеі Нацыянальнай бібліятэкі сабрана каштоўная калекцыя старажытных кніг, сярод якіх ёсць нават асобнікі, што друкаваў сам Францыск Скарына.

У час паездкі мы папоўнілі свой "багаж ведаў", атрымалі шмат станоўчых эмоцый, за што вельмі ўдзячныя арганізатарам экскурсіі і асабіста старшыні раённага савета ветэранаў Міхаілу Губару.

Ірына ВАРАБЕЙ, ветэран працы, удзельніца клуба "Нам гады не бяда"

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/