Моладзевыя ідэі - на будучыню надзеі



8 лютага ў Гродне праходзіў абласны этап рэспубліканскага моладзевага праекта ГА "БРСМ" "100 ідэй для Беларусі". У горадзе над Нёманам быў прадстаўлены 31 праект, які выйшаў у фінал пасля занальных этапаў конкурсу. Гэта ідэі школьнікаў, студэнтаў і працоўнай моладзі ў аграрнай, прамысловай, сацыяльнай сферы і нават сферы высокіх тэхналогій.

Пазнаёміцца з праектамі і іх аўтарамі можна было на абласной выставе-прэзентацыі, якую прымаў Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт.

Наш раён на абласным этапе прадстаўлялі трое маладых людзей. Напярэдадні паездкі цікава было даведацца, з якім настроем яны едуць у Гродна.

Навучэнка сярэдняй школы №1 горада Дзятлава Яна Касцюкевіч (кіраўнік праекта настаўніца Ірына Дарафейчык) абараняла праект "Энергаінтэлект". Гэта складаная настольная гульня, скіраваная на развіццё ўменняў і навыкаў эканомных і беражлівых адносінаў да энергетычных рэсурсаў і прыроды. Гульнявое поле "Энергаінтэлекта" - карта Гродзенскай вобласці з нанесенымі на яе раёнамі, прадпрыемствамі, прыватнымі фірмамі, установамі. Ігракам выдаюцца карткі, фішкі цяпла, святла, альтэрнатыўных крыніцаў энергіі, эка- і энергазначкі, гульнёвыя грашовыя адзінкі. На старце яны атрымліваюць пачатковыя актывы, і толькі разумнае распараджэнне імі, прыняцце правільных стратэгічных і фінансавых рашэнняў на працягу гульні дапаможа "не прагарэць", праходзячы яе фазы, а, магчыма, і выйграць напрыканцы.

- Энергазберажэнне і экалогія - праблемы важныя для кожнага чалавека, і як іх вырашаць, трэба вучыцца з дзяцінства, - упэўнена Яна Касцкжевіч. - Наша гульня дапамагае пагрузіцца ў жыццё з яго паўсядзённымі патрабаваннямі, прайсці шлях ад пакупкі энергаэфектыўных і бяспечных бытавых прыбораў, накшталт пыласоса ці камп'ютара, да кіраўніцтва адным з прадпрыемстваў вобласці. Падобныя "трэнінгг" карысныя і падрастаючаму пакаленню, і дарослым. Нават за адзін тур гульні можна актуалізаваць ці папоўніць веды па экалогіі і энергазберажэнні. Калі запусціць "Энергаінтэлект" у тыраж, у яго можна будзе гуляць цэлай сям'ёй.

Навучэнцы Наваельнянскай сярэдняй школы займаюцца пад кіраўніцтвам педагога Валерыя Нагорнага і кіраўніка народнага гісторыка-краязнаўчага школьнага музея "Дзеці ліхалецця" Тамары Крывені. У Гродне яны прадставілі два свае віртуальныя праекты. Яўген Анушкевіч заклікаў удзельнікаў абласнога этапу конкурсу ў "Віртуальны 3D музей" па матэрыялах, сабраных у школьным музеі "Дзеці ліхалецця". У аснове праекта рэальны гістарычны факт: 17 чэрвеня 1941 года ў Наваельні быў арганізаваны інтэрнацыянальны піянерскі лагер.

- 3 5 класа я ўдзельнічаю ва ўсіх мерапрыемствах, якія ладзяцца ў школьным музеі, - расказвае Яўген Анушкевіч. - У 2018 годзе мы з Тамарай Уладзіміраўнай вырашылі стварыць віртуальны музей. Спачатку прадставілі панараму на раённым конкурсе "Свет школьных музеяў", дзе сталі пераможцамі. Цяпер, акрамя панарамы, у нашым віртуальным музеі ёсць відэаролікі, відэаэкскурсіі на англійскай мове, апісваюцца ўсе раздзелы экспазіцыі, можна набліжаць выяву і чытаць, пра што расказвае тая ці іншая экспазіцыя. Вядзём распрацоўку ўбудаваных у віртуальную прастору ЗО-аб'ектаў, якія, разглядаючы, можна паварочваць на 360 градусаў. Таксама ў віртуальным музеі ёсць экспазіцыя, прымеркаваная да Года малой радзімы, і відэаролік пра гісторыю Наваельні. Праект актуальны тым, што, не выходзячы з дома, можна наведаць музей "Дзеці ліхалецця" з любой кропкі зямнога шара.

Віртуальную гульню "Принявшая удар" прадставіў навучэнец Наваельнянскай сярэдняй школы Ягор Сокал. У аснове сюжэта гульні - падзеі, якія адбываліся ў чэрвені 1941 года пры абароне Брэсцкай крэпасці ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Разам з героем іграку давядзецца прайсці ўсю абарону Брэсцкай крэпасці ад першага да апошняга дня, пабываць у гістарычных месцах, знайсці шэраг прадме-таў і даведацца больш пра Вялікую Айчынную вайну з гістарычнай даведкі гульні.

- Яшчэ з 8 класа займаюся распрацоўкай камп'ютарных гульняў патрыятычнай накіраванасці, - прызнаецца Ягор Сокал. Як выпускнік, у гэтым навучальным годзе хацеў зрабіць нешта маштабнае, таму ў аснову гульні паклаў падзеі, што разгортваліся ў Брэсцкай крэпасці. Гэта легендарнае месца, пра якое захавалася шмат гістарычнай інфармацыі. За час работы над праектамі патрыятычнай накіра-ванасці я атрымаў багаты вопыт, якім скарыстаюся ў дарослым жыцці. На абласны фінал быў настроены пазітыўна, бо пасля занальнага этапу ў Карэлічах прайшло даволі шмат часу, за які я паспеў удасканаліць сваю гульню, узбагаціць яе новымі ідэямі.

Падрыхтавала да друку Ірына КАЎКЕЛЬ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/