Моладзь гатовая дапамагаць



На Дзятлаўшчыне для аказання дапамогі пенсіянерам і ўсім, чыё жыццё сур'ёзна ўскладніла каранавірусная інфекцыя, арганізавана работа сацыяльных работнікаў і валанцёрскіх атрадаў.

3 просьбай аб дапамозе па дастаўцы прадуктаў харчавання, лекаў, тавараў першай неабходнасці пажылыя людзі могуць звяртацца не толькі ў Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, але і ў раённы камітэт ГА "БРСМ", які выступае каардынатарам дзейнасці моладзевых валанцёрскіх атрадаў.

Тут з панядзелка па пятніцу з 8 да 17 гадзін працуе тэлефон гарачай лініі 2-52-63. Добраахвотнікі за грошы заказчыка сходзяць у магазін па прадукты, у аптэку па лекі, аплацяць паслугі.

Працуюць маладыя валанцёры з захаваннем дыстанцыі і правілаў гігіены ў перыяд каранавіруснай інфекцыі.

Таксама, патэлефанаваўшы на гарачую лінію ГА "БРСМ", пажылыя людзі могуць атрымаць кансультацыі, куды звяртацца ў выпадку пагаршэння здароўя або ўзнікнення бытавых праблем, ім падкажуць, як засцерагчыся ад вірусу, як правільна паводзіць сябе ў час пандэміі.

Моладзь нагадвае старэйшаму пакаленню, што цяпер важна берагчы сябе і скараціць колькасць кантактаў, разам з тым, можна часцей размаўляць з блізкімі і сябрамі па тэлефоне.

Ірына СТЫРНІК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/