МІЛІЦЭЙСКАЯ ДЫНАСТЫЯ 3 ТРОХ ПАКАЛЕННЯЎ



ПА ТОЙ І ГЭТЫ БЕРАГ НЁМАНА
3 чаго пачынаюцца сямейныя дынастыі? Найчасцей са станоўчага прыкладу бацькоў. Калі бацька сапраўдны прафесіянал, калі яго паважаюць сябры, знаёмыя, суседзі і, безумоўна, родныя, калі ён можа доўга і займальна расказваць пра свае працоуныя будні, дзеці абавязкова зацікавяцца яго прафесіяй. Асабліва, калі бацька — міліцыянер, а ў сям'і гадуюцца хлопчыкі. Менавіта так і пачыналася міліцэйская дынастыя Шостакаў.
Фёдар Іванавіч Шостак нарадзіўся ў вёсцы Берагоўцы Шчучынскага раёна. Скончыў дзесяцігодку, якая знаходзілася ў суседняй вёсцы Сарокі. Паколькі хлопец паспяхова вучыўся і меў добрыя фізічныя даныя, па камсамольскай пуцёўцы яго накіравал| на вучобу ў Мінскую школу міліцыі.
Міліцэйскую службу Фёдар Іванавіч пачынаў участковым у Жалудоцкім раённым аддзеле міліцыі. Тут стварыў сям'ю. Аднак у 60-х гадах Жалудоцкі раён расфарміравалі, а маладога праваахоўніка накіравалі служыць на Дзятлаўшчыну, "на другі бераг Немана", як любіў казаць сам праваахоўнік, дзяцінства і юнацтва якога прайшлі ля гэтай ракі.
Сям'я Шостакаў пабудавала сваю хату ў вёсцы Руда Яварская, бо менавіта тут пачаў працаваць участковым інспектарам міліцыі Фёдар Іванавіч. Участак яму дастаўся вялікі — амаль увесь былы партызанскі край у раёне Пушчы Ліпічанскай. Каб своечасова паспяваў спраўляцца па рабоце, Фёдару Іванавічу выдзелілі службовага каня. Ён днямі і начамі прападаў на выездах. Аднак родныя яго разумелі і падтрымлівалі. Жонка Марыя Аляксандраўна працавала медыцынскай сястрой у мясцовай амбулаторыі. Падрасталі двое сыноў, якім вельмі падабалася прафесія бацькі.

НАЗАУСЁДЫ ЗАСТАЛОСЯ Ў ПАМЯЦІ
Сын Фёдара Іванавіча — Алег Фёдаравіч Шостак — таксама шмат гадоў адпрацаваў у Дзятлаўскім раённым аддзёле міліцыі, адкуль выйшаў на пенсію. Ён быў дзяжурным, начальнікам дзяржаўтаінспекцыі, старшым участковым інспектарам. Яго брат — Сяргей Фёдаравіч Шостак — служыў у суседніх раёнах. Спачатку быў начальнікам пашпартнага стала Зэльвенскага райаддзела міліцыі, пазней працаваў аператыўнікам у Шчучынскім райаддзеле. Калі вярнуўся на Дзятлаўшчыну, быў першым намеснікам начальніка міліцыі. 3 гэтай пасады і выйшаў на заслужены адпачынак.
Алег Фёдаравіч расказвае, што на іх выбар прафесіі паўплываў станоўчы прыклад бацькі, які час ад часу браў сыноў з сабой на выезды. Хлопцы бачылі, чым даводзіцца займацца ўчастковаму, з якой павагай да яго адносяцца людзі. Наогул, у жыцці Фёдара Іванавіча было шмат запамінальных момантаў, здараліся і праверкі на трываласць характеру.
Так, Алег Фёдаравіч узгадвае, як бацька з саслужыўцамі лавілі ўцекача-злачынцу, а дома ў Шостакаў знаходзіўся іх службовы штаб. Чалавек, якога лавілі, учыніў жорсткае забойства. Яму ўдалося збегчы з месцаў пазбаўлення волі. Забойца па нейкай прычыне затаіў крыўду на родных і абяцаў забіць іх. Сітуацыя была небяспечнай. Тады міліцыянерам давялося некалькі сутак правесці ў лясах, але забойцу яны ўсё-такі затрымалі.
Таксама Алег Фёдаравіч узгадвае, што бацька вельмі любіў гісторыю. Аднойчы ён узяўсына з сабой на ўчастак і адвёз на хутар, дзе жыў ліпічанскі Сусанін — Іосіф Юр'евіч Філідовіч. На хутары пасярод пушчы, як напамінак аб героі, які тут жыў, працаваў, гадаваў дзяцей, да гэтай пары расце стары яблыневы сад. Праз шмат гадоў Алег Фёдаравіч паспрабаваў самастойна адшукаць тое месца, але не змог.
Мінула колькі часу, і сын прыйщоу працаваць участковым інспектарам міліцыі на той жа ўчастак, дзе раней праходзілі службовыя будні бацькі. Мясцовыя старажылы цёпла сустрэлі яго, але па былой звычцы называлі не Алегам Фёдаравічам, а Фёдарам Іванавічам. Яны расказвалі, што бацька ў свой час быў строгім, але справядлівым чалавекам, а таму ніхто тут не затаіў на яго крыўду.

КАЛІ НЕ МЫ, ТО ХТО?
Жыхары Дзятлаўшчыны і цяпер добрымі словамі ўзгадваюць Фёдара Іванавіча Шостака. Вось якім ён застаўся ў памяці былога педагога, краязнаўцы Міхаіла Іванавіча Лук'янчыка:
— Я ведаў Фёдара Іванавіча. Яшчэ ў канцы 60-х гадоў мінулага стагоддзя з нязменнай павагай мы, падлеткі Руды Яварскай і навакольных вёсак, адносіліся да нашага ўчастковага. Ведалі, што за правапарушэнні любога чакае пакаранне. Наш участковы быў чалавек памяркоўны і ўважлівы. Ён мог любому вяскоўцу патлумачыць наступствы яго ўчынкаў, пагутарыць на жыццёвыя тэмы. Усе ведалі, што Фёдар Іванавіч — справядлівы, спагадлівы і ў той жа час строгі чалавек.
Калі я ўжо працаваў на пасадзе старшыні Гярбелевіцкага сельскага савета, Фёдар Іванавіч быў участковым упаўнаважаным Дзятлаўскага РАУС. 3 ім было прыемна супрацоўнічаць, бо ён вылучаўся аператыўнасцю ў рабоце, прафесіяналізмам, адказнасцю за даручаную справу. Служба ў Фёдара Іванавіча была нялёгкай: начныя рэйды, барацьба з сямейнымі скандалістамі, дапамога супрацоўнікам крымінальнага вышуку. Аднак участковы не скардзіўся на складанасці жыцця і у рабоце прытрымліваўся прынцыпу: "Калі не мы, то хто?''.
У апошні працоўны дзень ён прыехаў у сельвыканкам па службовых патрэбах, але падвяло здароўе, і з сельсавета яго забрала хуткая медыцынская дапамога. Шмат гадоў Фёдара Іванавіча Шостака няма ў жывых, а добрая памяць аб ім застаецца.

СЯМЕЙНУЮ ДЫНАСТЫЮ ПРАДАЎЖАЕ ЎНУЧКА
Сям'я Шостакаў беражліва захоўвае службовыя ўзнагароды Фёдара Іванавіча. Сярод іх граматы розных гадоў Упраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама, медалі "За выдатную службу па ахове грамадскага парадку".
На сямейных сустрэчах час ад часу ўзгадваюць розныя цікавыя ці наадварот сур'ёзныя службовыя выпадкі з міліцэйскаи практыкі Фёдара Іванавіча, яго сыноў Сяргея і Алега Фёдаравічаў. Цяпер сямейную дынастыю прадаўжае ўнучка — Іна Алегаўна, па мужу Цімошка. Яна не здрадзіла справе дзеда і таксама пайшла працаваць у міліцыю. Служыць пачынала ў групе па грамадзянстве і міграцыі Дзятлаўскага райаддзела міліцыі. Цяпер працуе ў раённым аддзеле Следчага камітэта і носіць ужо капітанскія пагоны.

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/