Мілана Падліпская, Даніла Пігульскі, Дэвід Магбіці, Павел Андруцэвіч - пераможцы раённага турніру "Шашачная скарбонка"



Першынство раёна па шашках "Шашачная скарбонка", у якім штогод удзельнічаюць выхаванцы дашкольных установаў, сёлета прайшло 17 — 18 мая ў дзятлаўскім дзіцячым садку №1. Каманды гарадскіх садкоў налічвалі па тры чалавекі, за сельскія садкі гулялі па адным удзельніку.

Перамогу ў турніры гарадскіх садкоў атрымала каманда Дзятлаўскага ДЦРД №2, за якую выступілі Даніла Пігульскі, Дэвід Магбіці, Павел Андруцэвіч (6,5 ачка). На другім месцы фінішавала каманда садка №1 у поўнасцю дзявочым складэе: Лізавета Трайнель, Соф'я Каско, Кіра Сокал (5 ачкоў). На палавіну ачка ад сярэбранага прызёра адстаў бронзавы ў складзе Мацвея Гранкоўскага, Ільі Белуша, Ксеніі Жых з Наваельнянскага садка.

У асабістым заліку на першай дошцы першае месца заняў Мацвей Гранкоўскі, які не прайграў ніводнай партыі. На другой дошцы перамог Дэвід Магбіці, на трэцяй - Павел Андруцэвіч.

10 сельскіх шашыстаў спаборнічалі ў дзвюх групах. Першыя тры месцы ў групе "А" занялі Мілана Падліпская (Круцілавіцкі садок), Мацвей Белавус (Раклевічы), Даніла Раянок (Жукоўшчына). У групе "В" лепшыя вынікі паказалі Ягор Каско (Хвінявічы), Ілья Бекман (Дварэц), Міхаіл Глоцька (Гезгалы).

Сельскага чэмпіёна і прызёраў выявілі наступныя стыкавыя матчы. Чэмпіёнка — Мілана Падліпская, сярэбраны прызёр - Ягор Каско, бронзавы - Ілья Бекман.

Каманды-пераможцы (гарадскія і сельскія) узнагароджаны грашовымі прызамі. Прызы будуць выкарыстаны для набыцця спартыўнага інвентару. Акрамя таго, каманды і прызёры ў асабістым заліку адзначаны граматамі, усе юныя шашысты-удзельнікі раённага турніру атрымалі адпаведныя сертыфікаты.

М. ВЕНСЛАВОЎСКІ, галоўны суддзя турніру

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/