"Мацярынская слава" Людмілы Асіпук-Фатон



Выніковым быў сёлетні ўдзел шматдзетнай прыёмнай матулі з Дзятлава Людмілы Асіпук-Фатон, якая выхавала 22 дзіцяці, у рэспубліканскім конкурсе Беларускага саюза жанчын "Жанчына года-2020". Высокі тытул заслужана прысуджаны Людміле Мікалаеўне ў намінацыі "Мацярынская слава". Наша зямлячка. згадзілася расказачь, якім быў яе шлях да гэтай вяршыні.

Запрашэнне стала нечаканасцю

- Аб тым, што праходзіць конкурс "Жанчына года", я ведала, бо ў мяне бралі фотаздымкі, час ад часу тзлефанавалі з раённай жаночай арганізацыі і райвыканкама, але я не думала, што стану пераможцай, - прызнаецца Людміла Асіпук-Фатон.

- Запрашэнне на цырымонію было сюрпрызам, за які вельмі ўдзячна ўсім, хто паклапаціўся аб маім удзеле ў конкурсе. Паездка ў Мінск стала сапраўдным святам. Сустрэча ў сталіцы праходзіла на самым высокім узроўні. Хвалююча было падымацца на сцэну. Дыплом мне ўручаў міністр адукацыі Ігар Карпенка.
Вельмі спадабаўся святочны канцэрт, які для ўдзельніц цырымоніі падрыхтавалі беларускія артысты і калектывы. Песні, танцавальныя нумары, шчырыя словы - усё кранала да слёз.

Не было б шчасця, ды няшчасце дапамагло

Дарога да поспеху не бывав гладкай, так здарылася і ў Людмілы Асіпук. Яе жыццё ў 38 гадоў перавярнула хвароба: медыкі толькі разводзілі рукамі, давалі несуцяшальныя прагнозы. Дома ж матулю чакалі двое малых дзяцей і муж. Людміла вельмі баялася, што яе сыны могуць трапіць у інтэрнат. На бальнічным ложку яна пачала шчыра маліцца, паабяцала Богу, што, калі паправіцца, выканае любую яго волю.

Праз некалькі дзён без дазволу доктара Людміла з'ехала дамоў, яна стала адчуваць сябе лепш. Разам з тым, наша зямлячка адзначала цікавыя рэчы.

- Адкрываю газету - бачу артыкул пра дзяцей-сірот, - успамінае тыя падзеі Людміла Мікалаеўна. - Уключаю тэлевізар - ідзе праграма пра дзіцячы дом сямейнага тыпу. Прыязджаю да сяброўкі - у той з дзвярэй падае каляндар, адкрываецца рэклама ўсынаўлення. Тады я зразумела, што гэта "падказкі" для мяне, бо хацела яшчэ выгадаваць дачушку, а хвароба перакрэсліла планы.

3 мужам вырашылі ўзяць немаўлятка. Паехалі ў Гродна, у дзіцячы дом. Там былі толькі хлопчыкі, пра адзіную дзяўчынку сказалі, што яна хворая. Я нахілілася да дзіцяці, усміхнулася, а яна - падарыла усмешку ў адказ. Я зразумела: гэта мае дзіця. Так мы забралі Карыну. Не ведаю, якія хваробы ёй ставілі медыкі, у нас яна хутка развівалася, была кемлівай, добразычлівай дзяўчынкай. Цяпер яна замужам і па-ранейшаму застаецца клапатлівай дачкой.

Як кволых птушанят, збірала пад крыло

На гэтым Людміла Асіпук не спынілася: у яе было вялікае жаданне дарыць мацярынскую пяшчоту пакінутым дзецям. Сям'я вырашыла ўзяць для Карыны сястрычку-равесніцу, але ў тым жа дзіцячым доме дзесяцігадовы сын Паша, які прыехаў разам з бацькамі, у стосе дакументаў заўважыў фотаздымак хлопчыка, вельмі падобнага да сябе. Ён так прасіў забраць "браціка", што бацькі не змаглі адмовіць. Так у сям'ю трапіў Андрэй.

Неяк у Цэнтры ўсынаўлення ў Мінску Людміла Мікалаеўна ўбачыла плакат, дзе прапаноўваліся на ўсынаўленне дзеці-мулаты. Дзяўчынка з плаката была маленькай прыгажуняй, яна яшчэ потым доўга снілася прыёмнай матулі. У выніку, з Жодзінскага дзіцячага дома сям'я забрала чатырохгадовую мараканку Моніку. Пакуль Асіпукі афармлялі на яе дакументы, ім прапанавалі пазнаёміцца з дванаццацігадовым Майклам, які ў хуткім часе стаў новым членам іх сям'і.

Здавалася б, жыві ды радуйся, але Людмілу Мікалаеўну спасцігла новая трагедыя: нечакана, вяртаючыся дамоў з работы, памёр муж.

Людміла разумела, што цяпер ставіць на крыло сваіх птушанят ёй давядзецца адной. Тым не менш, афармляючы дакументы на атрыманне дапамоп па страце кармільца, яна даведалася, што ў Андрэя ёсць яшчэ два родныя браты, якія знаходзяцца ў Дзятлаўскім доме-інтэрнаце. Праз некаторы час Людміла Мікалаеўна забрала хлопчыкау сабе. Пазней ёй з-за хваробы брата давялося самой гадаваць пляменніц Кацю і Лену.

Дарога да роднага парога

Дзяцей у Людмілы станавілася ўсё больш, гадаваць іх адной было складана. Нечакана прыёмную матулю запрасілі на міжнародную канферэнцыю падзяліцца вопытам выхавання ў інтэрнацыянальнай сям'і.

- Са сцэны я расказала, што ўдзячна Богу за дзетак, але на самой справе не магу многіх усынавіць, бр не дазваляе жылплошча. Расплакалася і выйшла з залы, - узгадвае паездку Людміла Мікалаеўна. - У калідор за мной выбегла невысокая жанчына. Сказала: "Дык вось дзеля каго я прыехала ў Мінск". Гэта была немка Лінда Эверт, прадстаўніца дабрачыннага фонду. Яна ўзяла мае кантакты. Пазней нас з дзецьмі некалькі разоў запрашалі ў Германію адпачываць на моры, вельмі дапамаглі адзеннем, бытавой тэхнікай. Але самы вялікі цуд - наш новы дом. Пасля таго, як я выйшла, удзельнікі канферэнцыі вырашылі аказаць нам дапамогу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў. Як усё адбывалася, дакладна не ведаю, але на Нараджэнне Хрыстова ў 2001 годзе мы пераехалі з Казлоўшчыны ў Дзятлава.

Праз наш вялікі ўтульны дом афіцыйна прайшло больш за два дзясяткі дзяцей, многіх мы бралі адпачыць на канікулы ці выхадныя дні, - узгадвае летапіс сваёй сям'і прыёмная матуля.

Усяго Людміла Мікалаеўна выгадавала двух родных сыноў, усынавіла 8 і ўзяла пад апеку 14 дзяцей, ужо дачакалася 19 унукаў. Цяпер гадаваць сямнаццацігадовага Аляксея, шаснаццацігадовую Наталлю, дванаццацігадовую Марыну, дзесяцігадовую Ульяну ёй дапамагае муж Рышар.

Сыноў і дачок матуля вучыць галоўнаму: быць годнымі людзь-мі, паважаць старэйшых. Самая вялікая яе мара - каб усе яны былі здаровыя. Ніколі Людміла Асіпук-Фатон не дзеліць дзяцей на "сваіх" і "чужых", таму ёй удаецца падабраць ключык да кожнага маленькага сэрца. Пакінутых дзяцей, якіх лёс прывёў на парог дома Людмілы Мікалаеўны, заўсёды будзе сафаваць любоў яе вялікага мацярынскага сэрца.

Ірына СТЫРНІК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/