МАРЫЯ СЛУШКО: "ПЕРСПЕКТЫВЫ СВК "ХВІНЯВІЧЫ" ЗВЯЗАНЫ 3 ЖЫВЁЛАГАДОЎЛЯЙ"



Марыя Слушко, галоўны заатэхнік сельскагаспадарчага вытворчага кааператыву "Хвінявічы":
- Мінулая пяцігодка пачалася для СВК "Хвінявічы" з пашырэння: да нас далучылі СВК "Рудаяварскі", гаспадарку, якая была на адным з апошніх месцаў у раёне. Аднак гаспадарка мела каля 1000 трусоў і 70 авечак. Мы выкарысталі гэты патэнцыял і накіравалі ўсе наяўныя сілы і сродкі для яго развіцця. Правялі рэканструкцыю ўсіх памяшканняў фермы "Руда Яварская", пачалі дабудоўваць шэды для трусоў, бо прадукцыя трусагадоўлі карысталася і дагэтуль карыстаецца вялікім попытам, развівалі авечкагадоўлю, актыўна шукалі рынкі збыту сельгаспрадукцыі.

У сувязі з тым, што наша гаспадарка займалася развядзеннем авечак, нас уключылі ў рэспубліканскую праграму развіцця авечкагадоўлі. У мінулым годзе было выдзелена 5,4 мільярда рублёў на закупку імпартных авечак. Я сама ездзіла ў Галандыю, каб адабраць для сельгаскааператыву "Хвінявічы" 400 авечак пароды "тэксель" (20 бараноў і 380 ярачак), цяпер гадуем іх. Сёння пагалоўе авечак у гаспадарцы складае 2150 жывёлін, трусоў — 2330 галоў, буйной рагатай жывёлы — больш за 4000.

За мінулую пяцігодку ў СВК "Хвінявічы" быў пабудаваны малочнатаварны комплекс на 777 кароваў ля вёскі Парэчча, у пачатку 2014 года ён пачаў працаваць. Дзякуючы высокім надоям і вытворчасці малака высокай якасці, рэнтабельнасць гэтай прадукцьіі ў апошнія гады склала 44,6%. За 4 месяцы 2016 года на комплексе ў Парэч-чы атрымана 94,4% малака гатунку "Экстра" з рэнтабельнасцю 42%.

Немагчыма казаць пра станоўчыя вынікі работы сельгаспрадпрыемства і не згадаць яго калектыў. Працаўнікі СВК "Хвінявічы" — прызёры і пераможцы многіх працоўных спаборніцтваў. Аператары машыннага даення СВК "Хвінявічы" летась сталі лепшымі ў вобласці ў спаборніцтве за павелічэнне вытворчасці валавой прадукцыі малака, комплекс і сёння сярод лідараў у раёне. Наш механіэатар Анатоль Яўгенавіч Марук уганараваны званнем чалавек года, а загадчыца рудаяварскага вытворчага участка Святлана Дзмітрыеўна Скрундзь — жанчына года. Імя брыгадзіра вытворчай брыгады фермы "Руда Яварская" Яўгеніі Мікалаеўны Урбановіч сёлета занесена на раённую Дошку гонару. Нярэдка нашы аграрыі прадстаўляюць раён на абласных "Дажынках".

Перспектывы СВК "Хвінявічы" звязаны з жывелагадоўляй.

Падрыхтавала да друку Н. СТУПЧЫК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/