Лялечны домік і танк на радыёкіраванні



Пастаянныя спонсары сацыяльна-педагагічнага цэнтра горада Дзятлава - адміністрацыя і пасяленцы папраўчай калоніі-пасялення № 26 - у час зімовых святаў вырашылі наведаць сацыяльны прытулак.

Для дзяцей, якія трапілі ў складаную жыццёвую сі-туацыю і часова жывуць у прытулку, госці ў рамках дабрачыннай навагодняй акцыі "Нашы дзеці" прывезлі цацкі і салодкія падарункі.

Начальнік атрада Ягор Скібіцкі павіншаваў калектыў установы і дзета к са святамі, пажадаў, каб у кожнага з іх ажыццявілася самае запаветнае жаданне. Дырэктар цэнтра Ала Жэгалік передала падзяку за дапамогу і плённае супрацоўніцтва на працягу года начальніку калоніі-пасялення Мікалаю Марозу.

Дзеці з радасцю ўключыліся ў размову, прапанавалі гасцям разам адкрыць рознакаляровыя ўпакоўкі іпачаць гульню. Лёша здзіўляўся, што яму дастаўся танк на радыёкіраванні: напярэдадні ён якраз прасіў у Дзеда Мароза машынку з пультам.

Валерыя з захапленнем разглядвала лялечны домік. Артур пачаў нешта збіраць з канструктара. Гледзячы на дзяцей, было зразумела, што радасць падарыць проста, калі ёсць жаданне дапамагаць.

Ірына СТЫРНІК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/