Логін - "ліпень", пароль - "Дзятлаўшчына"



У рамках абласнога марафона актыўнага адпачынку "Лета дзень за днем" i старту піяр-акцыі "Моладзь Дзятлаўшчыны - малой радзіме" ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава прайшла сустрэча лідараў, удзел у якой прымалі навучэнцы старэйшых класаў гарадскіх школ i Наваельнянскай сярэдняй школы.

У якасці эксперта на мерапрыемства была запрошана першы сакратар раённага камітэта ГА "БРСМ" Кацярына ХІлімончык.

Арганізатар сустрэчы метадыст Цэнтра творчасці Ірына Мішчанка прапанавала правесці школу лідараў у фармаце мазгавога штурму "Логін - "ліпень", пароль - "Дзятлаўшчына" і выявіць сярод удзельнікаў "зорачак", здольных уласным прыкладам і ідэямі захапіць іншых людзей.

Пасля кароткай гульні-вітання "Касмічнае падарожжа", якая дапамагла моладзі згуртавацца, на імправізаваную сцэну запрасілі навучэнцаў Наваельнянскай сярэдняй школы. Яны сёлета абаранялі раённы праект "Моладзь Дзятлаўшчыны - малой радзіме" і прадстаўлялі клуб "Лідар" Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава ў лагеры "Зубраня", за што былі адзначаны дыпломам за актыўны ўдзел.

Наваельнянцы яшчэ раз прадставілі рабочы праект, распрацаваны ў выглядзе пазлаў, які ўключаў некалькі інфармацыйных блокаў: турысцка-экскурсійны лангмоб "Я люблю Дзятлаўшчыну"; добраахвотнае агенцтва "Валанцёры Дзятлаўшчыны"; ART-праект "Мы - дзятлаўчане".

Затым прысутныя раздзяліліся на дзве каманды: "Лідары" і "Даследчыкi". Спачатку кожная з каманд падзялілася сваім настроем праз калектыўны малюнак "Настрой ідэй", а пасля паспяшалася зрабіць насценгазету "Нашы планы на будучыню".

Калі каманды абараняла свае насценгазеты, высветлiлася, што ў "Лiдараў", i ў "Даследчыкаў" планы супадаюць: яны збіраюцца сваёй вучобай і карыснымі справамі ўносіць уклад у развіццё малой радзімы і краіны ў цэлым.

Па назіраннях у час гульні журы вызначыла сярод удзельнікаў каманд лідараў-арганізатараў, выканаўцаў, натхняльнікаў, простых гледачоў.

Навучэнцам пажадалі развіваць і ўдасканальваць арганізатарскія і лідарскія якасці, дасягаць новых творчых поспехаў. Завяршыла сустрэчу фотасесія "Новае пакаленне".

Ірына КАЎКЕЛЬ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/