ЛЕПШЫЯ ЗНАЎЦЫ БЯСПЕКІ



Адбыўся раённы этап конкурсу "Школа бяспекі-2016", які праходзіў на базе сярэдняй школы №3 горада Дзятлава. Конкурс меу на мэце папулярызаваць прафесію ратаўніка-пажарнага, дзейнасць Беларускай моладзевай грамадскай арганізацыі ратаўнікоў-пажарных і клубаў юных ратаўнікоў-пажарных.

У конкурсе ўзялі ўдзел каманды дзевяці навучальных установаў раёна — гімназіі №1 горада Дзятлава, сярэдняй школы №1 і сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, Гезгалаўскай сярэдняй школы, Вензавецкага, Хвінявіцкага, Круцілавіцкага, Таркачоўскага дзіцячых садоў-сярэдніх школ.

Удзельнікі спаборніцтва паказалі веды па пытаннях захавання бяспекі жыццядзейнасці і свае таленты. Па выніках трох этапаў конкурсу лепшымі сталі наступныя канкурсанты.

У падгрупе сярод вучняў 2-4 класаў:
1 месца — Мацвей Маскаль (СШ №3 г. Дзятлава);
2 месца — Паліна Загдай (СШ № 1 г. Дзятлава);
3 месца — Вольга Бойка (Вензавецкая СШ).

У падгрупе сярод вучняў 5-7 класаў:
1 месца — Аляксандра Клімко (Вензавецкая СШ);
2 месца — Ганна Календа (Гезгалаўская СШ);
3 месца — Мікіта Лукашэвіч (Вензавецкая СШ).

У падгрупе сярод вучняў 8-11 класаў:
1 месца — Ангеліна Басай (Гезгалаўская СШ);
2 месца — Дар'я Блоцкая (Вензавецкая СШ);
3 месца — Арцём Абражэй (Вензавецкая СШ).

Шасцёра школьнікаў, уладальнікі 1 і 2 месцаў у кожнай узроставай групе, прадставілі раён на абласным этапе спаборніцтва.

У Гродне, на базе тэхнічнага каледжа, прадстаўнікі Дзятлаўшчыны пазмагаліся за прызавыя месцы і выхад у рэспубліканскі этап "Школы бяспекі". Удзельнікі конкурсу паказалі веды на тэсціраванні, навыкі прамоўцаў, а таксама дасціпнасць пры рашэнні рэбусаў і задач.

У ліку прызёраў абласнога конкурсу — дзве нашы юныя ратаўніцы. Трэція месцы ў сваіх узроставых групах занялі Паліна Загдай і Ганна Календа.

Разам з прызёрамі з Карэлічаў, Смаргоні, Слоніма, Ашмянаў, Ваўкавыскага і Гродзенскага раёнаў яны прадставяць Гродзеншчыну ў сталіцы на рэспубліканскім этапе "Школы бяспекі-2016".

А. БЯЛЕНКА, інспектар Дзятлаўскага РАНС

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/