ЛECABOД I AMATAP ПАЛЯВАННЯ



Нарадзіўся Іван Пятровіч на Дзятлаўшчыне ў вёсцы Алёхнавічы. У школьныя гады ён палюбіў хімію і вырашыў звязаць сваё жыццё з гэтай навукай. Някепска здаў уступныя іспыты ў інстытут, аднак конкурс сярод абітурыентаў аказаўся вельмі высокім, Іван яго не прайшоў. Далей чакала служба ў арміі, у невялікім пасёлку Руцава ў Латвіі.

— Наш невялікі дывізіён стаяў непадалёку ад узбярэжжа Балтыйскага мора. 3 саслужыўцамі жылі дружна, ды і з афіцэрскім складам пашчасціла. Нават і сёння з некаторымі армейскімі сябрамі падтрымліваю сувязь, — расказвае Іван Пятровіч.

Пасля арміі прыярытэты ў выбары прасресіі ў маладога чалавека змяніліся: Іван вырашыў паступіць на лесагаспадарчы факультэт у тэхналагічны інстытут імя Кірава. На гэты раз будучы лесавод паспяхова здаў экзамены і стаў студэнтам.

Пра гады вучобы ў Івана Пятровіча захаваліся самыя цёплыя ўспаміны.

— На занятках заўсёды панавала сяброўская атмасфера. Выкладчыкі, якія прайшлі вайну, змаглі не толькі навучыць прадмету, але і падзяліцца каштоўным жыццёвым вопытам, — узгадвае ляснічы. - Факультэт даў добрую базу, якая дапамагла ўнікнуць у працоўны працэс.

Па сённяшні час Іван Пятровіч падтрымлівае цесныя ўзаемаадносіны з былымі аднакурснікамі. I праз сорак гадоў інстытуцкія сябры працягваюць сустракацца, абменьвацца навінамі.

Паспяхова праходзячы практыку ў Гезгалаўскім лясніцтве, у 1976 годзе па заканчэнні інстытута Іван Пятровіч прыступіў да работы на пасадзе ляснічага.

— Па першым часе і цяжкасці ўзнікалі. 40 гадоў назад, — узгадвае ляснічы, — не было ні сучаснага транспарту, ні тэхнікі, ні сучасных гаджэтаў, якія сёння спрашчаюць работу. Я пачынаў працаваць у той час, калі асноўным сродкам руху для ляснічага быў конь, якога з гадамі змяніў матацыкл. Гэта ўжо цяпер аўтамабілі выдаюць у распараджэнне работнікаў. А тады часы былі іншыя.

Будучы адукаваным, кампетэнтным работнікам, Іван Пятровіч змог паспяхова арганізаваць работу ў давераных яму ўгоддзях. Пад яго кіраўніцтвам працуюць 29 чалавек.

— Па меры таго, як рос мой вопыт работы, і плошча лясніцтва павялічвалася, — жартуе Іван Пятровіч.

У родным лясгасе Іван Пятровіч пазнаёміўся і з будучай жонкай, якая працавала бухгалтерам у суседнім лясніцтве. У сям'і Івана Пятровіча і Валянціны Уладзіміраўны Белавусаў нарадзіліся два сыны. А два месяцы назад у сям'і з'явіўся першы ўнук.

Як і многія яго калегі, Іван Пятровіч захапляецца паляваннем. "Захварэў" гэтым ён з юнацкіх гадоў.

I. СКВАРЧЫНСКІ, намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Дзятлаўскага лясгаса

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/