Ларыса Кучынская: "Медыцына павінна быць даступнай як для гараджан, так і для вяскоўцаў"



Загадчыца Жукоўшчынскага фельчарска-акушэрскага пункта Ларыса Кучынская вылучана Дзятлаўскім раённым Саветам дэпутатаў делегатам на VI Усебеларускі народны сход. Напярэдадні усерэспубліканскага форуму Ларыса Віктараўна паразважала аб тым, што ўжо зроблена і што яшчэ хацелася б зрабіць.

- Сістэма аховы здароўя Рэспублікі Беларусь займае дастойнае месца ў свеце. Яе ўстойлівая мадэль з бюджэтнай формай фінансавання доказала свае перавагі, асабліва ў час барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй.

За апошнія пяць гадоў у нашай краіне праведзена значнае тэхнічнае перааснашчэнне медыцынскай галіны. Дзякуючы абласной і рэспубліканскай падтрымцы, набыта нямала дарагога абсталявання. На вачах мяняецца аблічча бальніц, амбулаторый, ФАПаў.

У 2017 годзе на нашым Жукоўшчынскім ФАПе таксама быў зроблены капітальны рамонт памяшканняў і фасада будынка, набыта мэбля, створаны безбар'ерны доступ пацыентаў.

Сёння ў зону абслугоўвання Жукоўшчынскага ФАПа ўваходзіць сем вёсак, дзе жывуць 637 чалавек, сярод якіх 103 - гэта дзеці. За 32 гады работы ўсе гэтыя людзі сталі мне не чужымі.

Мая мэта - захаваць і палепшыць іх здароўе. Упэўнена, што кожны пацыент, незалежна ад таго, жыве ён у горадзе ці ў вёсцы, павінен атрымліваць кваліфікаваную і даступную медыцынскую дапамогу.

Мяркую, каб не страціць таго, што ўжо маем ў галіне медыцыны і аховы здароўя, а таксама памножыць набыткі, важна і надалей капітальна рамантаваць і аснашчаць сучасным абсталяваннем медыцынскія ўстановы Беларусі, рыхтаваць кваліфікаваных маладых спецыялістаў з наступным размеракаваннем, спрыяць іх замацаванню, асабліва ў сельскай мясцовасці, эканомна і рацыянальна выкарыстоўваць матэрыяльныя і фінансавыя рэсурсы.

Спадзяюся, усе гэтыя пытанні будуць улічаны на VI Усебеларускім народным сходзе і ўключаны ў Праграму развіцця, каб у наступныя пяць гадоў якасць беларускай медыцыны яшчэ больш палепшылася.

Ірына СТЫРНІК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/