"Кубак COCA-COLA. Уступай у гульню!"



У Дзятлаве на стадыёне "Колас" адбыўся раённы этап рэспубліканскага турніру па футболе "Кубак COCA-COLA. Уступай у гульню!" сярод хлопчыкаў і дзяўчынак.

Удзел у ім прынялі футбалісты з 10 школ раёна. Судзейская калегія правяла жараб'ёўку, тым самым падзяліла каманды хлопчыкаў і дзяўчынак па падгрупах. На пачатку мерапрыемства ўсіх гасцей і ўдзельнікаў спаборніцтваў павітаў галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда, пажадаў актыўнай гульні і перамог.

Узняцце нацыянальнага флага даверылі капітану каманды Хвінявіцкай школы Вікторыі Скрабко і капітану каманды гімназіі №1 г. Дзятлава Аляксандру Гуговічу. Затым каманды пачалі гульню на некалькіх пляцоўках.

У спаборніцтвах сярод хлопчыкаў 1-е месца заняла сярэдняя школа №3 г. Дзятлава, 2-е месца - Наваельнянская СШ, 3-е месца атрымала каманда гімназіі №1 г. Дзятлава. Сярод дзяўчынак 1-е месца дасталося сярэдняй школе №3 г. Дзятлава, 2-е месца - Казлоўшчынскай СШ, 3-е месца атрымала каманда сярэдняй школы №1 г. Дзятлава. Віншуем пераможцаў і ўсіх удзельнікаў футбольнага турніру!

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/