"Краса Дзятлаўшчыны-2019"



У Дзятлаве 6 снежня прайшоў раённы конкурс прыгажосці і грацыі.

Гэтае мерапрыемства традыцыйнае, яго арганізавалі раённы аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі разам з сектарам па рабоце з моладдзю Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Спонсарамі конкурсу сталі прадстаўнік турыстычнай кампаніі "Лассе-Тур" Анастасія Госцева і майстар перманентнага макіяжу г. Мінск-Віцебск Аляксандр Крышан.

У конкурсе прынялі ўдзел шэсць дзяўчат - прадстаўніцы КСУП "Жукоўшчына", ААТ "Граніт-Агра", СШ № 3 горада Дзятлава, цэнтральнай раённай бальніцы, райспажыўтаварыства, Дзятлаўскай музычнай школы.

Пад нумарам 1 - Лізавета Фралова, якая прытрымліваецца жыццёвага прынцыпу: ніколі не бойся, што можа штосьці не атрымацца, спрабуй, імкніся, прадпрымай! Па прафесіі Лізавета - медык, працуе загадчыцай Мяляхавіцкага ФАПа.

Нумар 2 дастаўся Ірыне Лішык. Яна эканаміст у райспажыўтаварыстве. Сябе Ірына пазіцыянуе як аптымістку, раіць ніколі не апускаць рук, усміхацца і не сумаваць.

Выступаць пад нумарам 3 давялося Дар'і Кончык. Яе мара - мець добрую сваю сям'ю, знайсці сваё месца ў жыцці. Дар'я - выкладчыца па класе цымбалаў у Дзятлаўскай музычнай школе.

Удзельніца пад нумарам 4 Анастасія Варэйка лічыць, што не варта быць лепшай за ўсіх, трэба быць лепшай за сябе ўчарашнюю. Анастасія абрала для сябе прафесію, звязаную з медыцынай, але ветэрынарнай. Працуе ў ААТ "Граніт-Агра".

Нумар 5 выпаў Валерыі Аніська, эканамісту КСУП "Жукоўшчына". "Я радуюся кожнаму дню, які надыходзіць, - кажа дзяўчына, - і стараюся радаваць іншых".

А вось канкурсантка пад нумарам 6 Ганна Нікіпорчык лічыць, што мара можа стаць рэальнасцю, калі прыкласці намаганні. Мару стаць педагогам яна ажыццявіла, працуе цяпер у СШ № 3 настаўніцай пачатковых класаў.

Падтрымаць іх, "пахварэць" за канкурсантак сабраліся ў зале Дзятлаўскага цэнтра культуры калегі, сябры, родныя, знаёмыя і нават вучні.

Выпрабаванні дзяўчатам былі прапанаваны розныя. I першыя - дэфіле ў вобразах касмічных Снягурак і конкурс-хатняе заданне "відэапрэзентацыя сябе". Усе прыгажуні справіліся з імі выдатна. А найлепш - Лізавета Фралова, якая за дэфіле і відэапрэзентацыю атрымала 72 балы.

Свае таленты пераўвасабляцца дзяўчаты дэманстравалі ў час творчага задання "Новы год і Каляды - свята пажаданняў і надзей". Тут самыя высокія балы атрымала зноў канкурсантка пад нумарам 1 Лізавета Фралова за свой адмысловы навагодні малюнак. Але і іншыя выдатна імправізавалі, ігралі, спявалі, танцавалі.

Інтэлектуальны конкурс запатрабаваў эрудыцыі, кемлівасці, умення выказаць сваё меркаванне. Пытанні і прапановы ад вядучых былі самыя нечаканыя: напрыклад, падарожжа ў свой самы лепшы час ці на конкурс "Міс Беларусь", выступіць дыктарам з навагоднім пажаданнем. I тут ужо лідарства перахапіла Валерыя Аніська. Яна набрала амаль максімальную колькасць балаў у гэтым і наступным конкурсе "дэфіле ў шортах". Дарэчы, такое заданне было прапанавана ўпершыню, але дзяўчаты вельмі задорна станцавалі пад лацінаамерыканскія матывы.

Апошнім выпрабаваннем аказаўся выхад у вясельных сукенках. Самай прыгожай нявестай выглядала Ганна Нікіпорчык, якой журы паставіла 38 балаў.

Пакуль журы вызначала, хто з дзяўчат годны тытула "Краса Дзятлаўшчыны", прысутныя ў зале маглі пабачыць кулінарныя кампазіцыі канкурсантак і ацаніць іх кулінарныя здольнасці. Таксама гледачам можна было падаць свой "голас" за тую ўдзельніцу, якая найбольш спадабалася.

Журы, а ў склад яго ўвайшлі Уладзімір Казак, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК; Наталля Калодка, начальна аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі; Васіль Шыцько, намеснік начальніка названага аддзела; Аляксей Якаўчык, галоўны спецыяліст гэтага аддзела; Алена Жадзейка, старшыня раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын"; Кацярына Хілімончык, першы сакратар райкама ГА "БРСМ"; спонсары - Анастасія Госцева і Аляксандр Крышан, няпроста было зрабіць выбар, бо кожная з удзельніц выступіла выдатна, праявіла сябе ў тым ці іншым конкурсе.

Уладальніцай тытула "Міс сімпатый гледачоў-2019" стала Анастасія Варэйка. Тытул "Міс топ-мадэль-2019" прысуджаны Дар'і Кончык. Самай фотагенічнай прызнана Ірына Лішык, якая атрымала тытул "Міс фота-2019".

Другой віцэ-міс стала Лізавета Фралова. Тытул першай віцэ-міс прысуджаны Ганне Нікіпорчык. I ўладальніцай тытула "Краса Дзятлаўшчыны-2019" стала Валерыя Аніська.

Дзяўчат павітала міссіс Дзятлаўшчыны-2018 Анастасія Голуб. Яна пажадала быць заўсёды вабнымі, шчаслівымі, удачлівымі. Ёй выпала прыемная місія: надзець карону пераможцы Валерыі Аніська.

Святочны настрой у зале падтрымлівалі мясцовыя артысты: група "Бархат", Упад Чарняўскі, Улад Ракуць, Ілья Панько, удзельнікі студыі "Марсі", Максім Маліноўскі, Максім Юганаў, Лізавета Іода, Вікторыя Кончык, Упад Добыш.

Прыемным было ўзнагароджанне. Удзельніцы атрымалі падарункі і букеты кветак ад сваіх калег па працы, наборы ад прадстаўніка касметычнай кампаніі "Арыфлэйм" Марыны Шаўчук, грашовыя ўзнагароджанні ад арганізатараў, падарункі ад спонсараў.

Самы важкі падарунак, зразумела, дастаўся пераможцы Валерыі Аніська - карона і сертыфікат на трохдзённую паездку ў Санкт-Пецярбург.

Інтэрв'ю з Валерыяй Аніська

Пераможца конкурсу грацыі і таленту "Краса Дзятлаўшчыны-2019" Валерыя Аніська, эканаміст КСУП "Жукоўшчына", адказала на пытаны карэспандэнта газеты "Перамога".
- Які з прапанаваных конкурсаў быў самы цяжкі?
- Цяжкіх заданняў для мяне асабіста не было. У першым адчувала крыху хваляванне, але хутка справілася.
- А самы лёгкі конкурс...
- Дэф|ле ў вячэрніх сукенках.
- Калі б вам, Валерыя, давялося арганізоўваць конкурс прыгажосці, яков спаборніцтва дадалі б?
- Усяго было дастаткова: прэзентацыя, некалькі дэфіле, творчы, інтэлектуальны, кулінарны конкурсы. Дабаўляць бы нічога не стала.
- Калі б вы былі спонсарам з неабмежаванымі магчымасцямі...
- Я падарыла б падарожжа кожнай канкурсантцы. Стараліся ўсе. Знаходзілі час на рэпетыцыі, а мы ж усе працуем. Пераадолелі свае сумненні, няўпэўненасць, страх перад аўдыторыяй.
- Хто за вас найболыи перажываў?
- Зразумела, мама. Яна спецыяльна прыехала з Гродна, каб падтрымаць, дапамагчы. I яшчэ каманда з Жукоўшчыны, якая вельмі "хварэла" за мяне. Усім вялікі дзякуй!

Іна ЯЎСЕЙЧЫК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/