Кожную суботу - у турысцкі паход



Кожную суботу на тэрыторыі Раклевіцкай школы чуецца вясёлая гамонка вучняў.

Турысцкі савет распрацаваў цікавыя маршруты для навучэнцау: аграгарадок Раклевічы - абеліск "Цагельня" - помнік ахвярам Халакосту; Раклевічы - санаторый "Радон" - санаторый "Альфа Радон" - урочышча "Моўчадзь"; Раклевічы - урочышча "Ксёндз" -урочышча "Шанак" - урочышча "Лаза", Раклевічы - горад Дзятлава - веска Засецце - веска Норцавічы - зернесховішча СХФ "АграМілк" "Залатая горка".

Гэта далека не ўвесь пералік турысцка-краязнаўчых паходаў у першай чвэрці.

Рухомыя гульні на свежым паветры, заняткі па прывіцці турысцкіх навыкаў, смачныя абеды і песні каля кастра пакідаюць у дзяцей незабыўныя ўражанні. Вельмі прыемна, што да ўдзелу ў паходах далучаюцца бацькі навучэнцаў. Мілагучныя песні ў выкананні Вольгі Кузьма пад гітару сталі адметнай часткай праграмы паходаў. Крылатае выказванне "Пазнай наваколле
сваё і захавай нашчадкам" стала нашым дэвізам.

Марына НЯЧАЙ, намеснік дырэктара Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/