Команда Наваельнянскага камбіната хлебапрадуктаў - пераможца турніру



Шэсць каманд спаборнічалі ў раённым мужчынскім валейбольным турніры, які быў прысвечаны Дню абаронцаў Айчыны.

У першай групе, абыграўшы сапернікаў з ЦРБ і "Альфа Радона" па 2:0, стала пeраможцай i выйшла ў галоўны фінал каманда раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях (РАНС). Другое месца пасля перамогі над "Альфа Радонам" заняла каманда ЦРБ.

У другой групе каманда Наваельнянскага КХП па 2:0 абыграла сапернікаў з Круцілавічаў і ФСК (фізкультурна-спартыўны клуб), выйшла ў галоўны фінал. Другое месца ў групе дасталося ФСК пасля перамогі над камандай з Круцілавічаў з лікам 2:0.

У галоўным фінале ў матчы за тытул сустрэліся каманды КХП і РАНС. Перамогу з лікам 2:0 святкаваў Наваельнянскі КХП.

У другім фінале (за трэцяе месца) сапернічалі ФСК і ЦРБ. ФСК перамог 2:1.

Пятае месца заняла каманда з Круцілавічаў, шостае — "Альфа Радон".

Б.ВАРНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/