КНІГА МАЁЙ МАРЫ



Вельмі часта ў марах мы ўяўляем сябе кімсьці іншым. Акцёрам. Музыкантам. Навукоўцам. Нібыта іграем нейкую ролю. I нават хтосьці прамовіць: "Добра быць акцёрам, за адно жыццё можна пражыць некалькі, паспрабаваць сябе ў розных амплуа". I ў гэтым непаўторнасць і адметнасць вялікай ілюзіі кіно.

Такую ж сілу ўздзеяння мае і літаратура. Пісьменнік на старонках кніг з дапамогай сілы слова стварае сваю рэальнасць. Яго фантазія нараджае герояў. I часта, як кажуць самі пісьменнікі, персанажы выходзяць з-пад кантролю свайго стваральніка, пачынаюць дзейнічаць па сваёй волі, будаваць свае сюжэтныя лініі, за якімі мы, чытачы, сочым з цікаўнасцю і захапленнем.

У дадзеным бліц-апытанні карэспандэнтка газеты "Перамога" прапанавала чытачам на хвілінку ўявіць сябе пісьменнікамі і адказаць на пытанне: якую кнігу вы напісалі б, хто стаў бы яе героямі?

Марына, 35 гадоў:
— Я напісала б гістарычны раман. Чаму? На мой погляд, гісторыя пастаянна паўтараецца, змяняюцца толькі абставіны, з'яўляюцца новыя героі — звычайныя людзі, якія жывуць, ствараюць, памыляюцца. I, пішучы свой раман, я хацела б, каб яго чытачы вучыліся на памылках герояў, а таксама — беражліваму стаўленню да жыцця як вялікага скарба.
На старонках маёй кнігі дзейнічалі б як рэальныя гістарычныя постаці — без іх проста немагчымы жанр гістарычнага рамана, так і выдуманыя персанажы.
Вядома, дзеля напісання такой кнігі мне б прыйшлося папрацаваць у архівах, аднак гэта, у першую чаргу, узбагаціла б мяне саму, дазволіла б мне адкрыць новы і цікавы свет.

Лізавета. 23 гады:
— Налэўна. гэга была б кніга аб жыцці і яго сапраўдных каштоўнасцях, аб узаемаадносінах людэей між сабой — мужа і жонкі, дзяцей і бацькоў. На жаль, жьщцёвыя каштоўнасці, якія існуюць цяпер і якія існавалі яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму, адрозніваюцца. I таму героямі маёй кнігі сталі б людзі старэйшага пакалення, мінулай эпохі.

Алена, 32 гады:
— Напэўна, напісала б казку для дзяцей, у якой абавязкова дабро перамагае зло. На мой погляд, у сучаснай літаратуры для дзяцей і падлеткаў гэтая мяжа паміж дабром і злом вельмі размытая. Лічу, што літаратура для дзяцей савецкіх аўтараў, тыя ж рускія і беларускія народныя казкі, былі больш карысныя для духоўнага станаўлення дзяцей, знаёмілі іх з сапраўднымі каштоўнасцямі.

Ксенія, 25 гадоў:
— Напэўна, гэта быў бы раман пра сям'ю. За аснову твора я ўзяла б гісторыю сваіх родных і блізкіх людзей. На жаль, свой радавод я ведаю не так глыбока, гэтага матэрыялу малавата для напісання сапраўднага літаратурнага твора, тым не менш, паспрабавала б па-мастацку асэнсаваць лес родных людзей, жыццё якіх я добра ведаю. Увогуле, лічу, што жыццё кожнага чалавека — выдатны матэрыял для напісання кнігі.

А.ДУБРОЎСКАЯ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/