Хто перамог у навагодніх конкурсах



Названы калектывы, якія сталі пераможцамі і прызёрамі навагодняга касцюміраванага шэсця і навагодніх віншаванняў.
Па выніках удзелу ў святочным навагоднім шэсці першае месца журы прысудзіла ТАА "Ізакам", другое - санаторыю
"Радон" ААТ "Белаграздраўніца", трэцяе - ААТ "Дзятлаўскі сыраробны завод".

Пераможцам у конкурсе на лепшае навагодняе віншаванне стала СШ №1 горада Дзятлава, другое месца прысуджана КСУП "Жукоўшчына", трэцяе -КСУП "Хвінявічы".

Узнагароды былі прадугледжаны таксама дбайным гаспадарам сядзібаў, чые дамы і падворкі найлепш упрыгожаны да навагодніх і калядных святаў. Пераможцамі і прызёрамі конкурсу на лепшае святочнае афармленне сталі сем'і: Камянецкіх (Гагарына, 45), Ляпешка (Кабяка, 10), Кажала (Кабяка, 15).

Вызначаны калектывы, якія парупіліся пра ўпрыгожванне сваіх будынкаў і тэрыторый. Самым умелым у гэтай справе камісія прызнала раённае ўнітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Другое месца прысуджана ААТ "Граніт-Агра", трэцяе - СШ № 1 горада Дзятлава.

Пераможцы і прызёры адзначаны дыпломамі і грашовымі прэміямі.

Іна ЯЎСЕЙЧЫК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/