Хто паселіцца ў новых кватэрах?



3 такім пытаннем карэспандэнтка газеты звярнулася да галоўнага спецыяліста аддзела жыллёва-камунальнай гаспа-даркі, архітэктуры і будаўніцтва Дзятлаўскага райвыканкама Сяргея Гародкі.

- У студзені 2021 года плануецца ажыццявіць размеркаванне арэнднага жылля ў рэканструянаваным жылым доме па вуліцы 50 гадоў ЛКСМБ у Дзятлаве, дзе ёсць 33 кватэры.

Інфармацыю аб наяўнасці свабодных жылых памяшканняў камунальнага жыллёвага фонду можна будзе знайсці ў студзені на сайце Дзятлаўскага райвыканкама ў раздзеле "Сведения ИП и граждан".

Размеркаванне кватэр будзе ажыццяўляцца паводле артыкула 111 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Гэта значыць, дзесяць працэнтаў ад агульнай колькасці незаселенага арэнднага жылля камунальнага жыллёвага фонду будзе прапанавана ваеннаслужачым, асобам радавога і кіраўнічага саставу, якія праходзяць ваенную службу, службу ў Міністэрстве абароны, Міністэрстве ўнутраных спраў, Следчым камітэце, Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях, Камітэце дзяржаўнай бяспекі, Дзяржаўным мытным камітэце, Службе бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычным цэнтры пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Камітэце дзяржаўнага кантролю, а таксама ў арганізацыях, якія ўваходзяЦь у іх сістэму або падначалены ім, за выключэннем ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, курсантаў установаў адукацыі, якія вядуць падрыхтоўку кадраў па спецыяльнасцях (накірунках спецыяльнасцяў, спецыялізацыях) для Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, іншых войск і вайсковых фарміраванняў, Следчага камітэта, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў, Камітэта дзяржаўнага кантролю.

Трыццаць працэнтаў ад агульнай колькасці арэнднага жылля камунальнага жыллёвага фонду будзе прапанавана суддзям, пракурорскім работнікам, а таксама дзяржаўным служачым, згодна з пералікам пасадаў, якія даюць права на атрыманне арэнднага жылля, вызначанага Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь;
- маладым рабочым (служачым), спецыялістам, якія атрымалі адукацыю за кошт сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў, прыбылі па размеркаванні, накіраваны на работу, згодна з дагаворам аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста (рабочага, служачага);
- работнікам пры назначэнні на пасады ў выпадку іх переезду з іншага населенага пункта пры ўмове, што з ліку работікаў у гэтым населеным пункце для заняцця вакансіі няма раўнацэннай замены;
- асобам, накіраваным на работу ў арганізацыі, згодна з дагаворам аб падрыхтоўцы навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэта або дагаворам аб падрыхтоўцы навуковага работніка вышэйшай кваліфікацыі на платнай аснове, вучоных, а таксама прафесарска-выкладчыцкага саставу ўстановаў вышэйшай адукацыі і работнікаў арганізацый культуры;
- грамадзянам, вызначаным Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Астатнія шэсцьдзясят працэнтаў ад агульнай колькасці незаселенага арэнднага жылля камунальнага жыллёвага фонду будзе прапанавана грамадзянам, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў у Дзятлаўскім раёне.

Ірына КАЎКЕЛЬ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/