"Хай будзе цёплай восень жыцця"



Пад такой назвай да Дня пажылых людзей у аграгарадку Дварэц прайшла святочная сустрэча грамадзян пажылога ўзросту, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, і ўдзельнікаў клуба ветэранаў працы "У коле сяброў" пры Дварэцкім доме культуры.

Прысутных павітала намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" А.Жадзейка:
— Гэтае свята - даніна пашаны тым, хто даў нам пуцёўку ў жыццё, хто і сёння дапамагае мудрымі парадамі, моліцца за нас. Дык жывіце, нашы шаноўныя мудрыя людзі, як мага даўжэй, шчасця вам і Божай дапамогі.
Дзякую прысутным тут жанчынам-актывісткам, якія дапамагаюць раённай жаночай арганізацыі. Пярвічная арганізацыя БСЖ Дварэцкага сельвыканкама па выніках дзейнасці за 2016 год заняла першае месца ў рэспубліцы. Гэта адбылося дзякуючы старшыні Ганне Іванаўне Мікшут, падтрымцы работнікаў культуры і ўдзельнікаў клуба "У коле сяброў».

А. Жадзейка ўручыла падарункі дварэцкім актывісткам ад Дзятлаўскай раённай арганізацыі ГА "БСЖ" .
На свяце прысутнічалі жыхары Дварэцкага і Мяляхавіцкага сельскіх Саветаў. 3 Днём мудрых людзей іх павіншавалі старшыні сельвыканкамаў Т. Перапечына і В. Добыш. Пажадалі здароўя, актыўнага даўгалецця, клопату родных і блізкіх.

Доктар Н. Карпенка, якая вядзе прыём у Дварэцкай амбулаторыі, далучылася да пажаданняў. Яна расказала прысутным пра ўзроставыя перыяды жыцця чалавека, патлумачыла, што такое каляндарны, біялагічны і псіхалагічны ўзросты.

Кіраўнік клуба "У коле сяброў" аграгарадка Дварэц В. Скок зазначыла, што іх аб'яднанне існуе амаль 8 гадоў. За гэты час у клуба склаўся шэраг традыцый, сярод якіх — любімая песня. Яе ўдзельнікі аб'яднання выканалі для гасцей.

Гісторыю клуба "У коле сяб-роў" прадоўжыла расказваць стараста аграгарадка Дварэц, старшыня ветэранскай арганізацыі В. Сёмуха. Удзельнікаў аб'яднання і мясцовых жыхароў яна назвала нястомнымі працаўнікамі, людзьмі творчымі, цікавымі, падзякавала кіраўнікам клуба В. Скок і В. Момат за цікавыя мерапрыемствы, якія яны арганізоўваюць.

Дырэктар Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, намеснік старшыні раённай арганізацыі ГА "БСЖ" Т. Нікіпорчык падзякавала работнікам Дварэцкага дома культуры і ўдзельнікам клуба "У коле сяброў" за цёплую, гасцінную сустрэчу. Словы падзякі Таццяна Сямёнаўна адрасавала таксама спонсарам мерапрыемства А. Турэвічу, Л. Маркушэўскай, М. Шалевічу, Т. Варган, раённаму камітэту ГА "БРСМ".

Добры настрой і музычныя віншаванні прысутным дарылі артысты I. Цяцерына, Л. Баклушына, Т. Ступак, А. Кашляк, Н. Бузук, Ч. Свіб, А. Баклушын.

I. КАЎКЕЛЬ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/