К.Дуброўская: "Працаваць было цікава"



Удзельнікі гуртка "Юны журналіст" сярэдняй школы №3 горада Дзятлава любяць сустракацца з цікавымі людзьмі. Нядаўна вырашылі сустрэцца з былой настаўніцай матэматыкі нашай школы Кацярынай Адамаўнай Дуброўскай, якая сёлета адсвяткавала свой юбілейны дзень нараджэння. Кацярына Адамаўна пражыла цікавае жыццё і згадзілася расказаць юным журналістам пра асноўныя яго моманты.

— Нарадзілася я на Віцебшчыне, у вёсцы Кобызева, якая знаходзіцца за 20 кіламетраў ад Оршы. Гзта вельмі прыгожыя мясціны: рака, сенажаць, зусім побач — лес. Бацькі працавалі ў калгасе: бацька — кавалём, маці — паляводам. Да бацькі часта звярталіся па дапамогу аднавяскоўцы: то плуг паправіць, то граблі, то сякач зрабіць. Ён ніколі не адмаўляў і грошай за работу не браў. У вёсцы ўсе дапамагалі адзін аднаму. Мяне і маіх сясцёр (іх у мяне было тры) з дзяцінства прывучалі да працы. Бацькі вярталіся з работы позна, таму хатнія абавязкі мы дзялілі на чатырох, згодна з узростам кожнай. Зарплата калгаснікаў на той час была нязначнай, таму і дзеці старался дапамагаць дарослым, чым маглі. Мы з сёстрамі ўлеткў збіралі ягады і грыбы, вазілі іх у Оршў на базар. На заробленыя грошы набывалі сабе падручнікі да новага навучальнага года і школьную форму. Працаваць было цікава. Я і цяпер вельмі люблю хадзіць па грыбы і ягады, добра арыентуюся нават у незнаемым лесе.

— Рашэнне стаць настаўніцай прыйшло рана, — прызнаецца Кацярына Адамаўна Дуброўская. — Мне падабалася правяраць урокі ў малодшых сёстраў, тлумачыць ім незразумелае. У старэйшых класах вяла заняткі ў групе падоўжанага дня: дапамагала выконваць хатнія заданні па матэматыцы. I ніхто не здзівіўся, калі пасля заканчэння школы я з першай спробы паступіла ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт на механіка-матэматычны факультэт. Дарэчы, у нашай сям'і матэматыка давалася легка ўсім. Старэйшая сястра скончыла фізіка-матэматычны факультэт Віцебскага педінстытута, малодшыя — механічна-тэхналагічны тэхнікум і радыётэхнічны інстытут у Мінску. Таму за здольнасці трэба казаць "дзякуй" бацькоўскім генам.

Пасля размеркавання я два гады адпрацавала ў Taлачынскім раёне Віцебскай вобласці. Затым выйшла замуж і пераехала ў Дзятлава. Настаўнікі матэматыкі ў гарадскіх школах не патрабаваліся, таму напачатку ўладкавалася выхавальніцай у школу-інтэрнат, пазней — настаўніцай. Меркавала, што ненадоўга, а адпрацавала да самага закрыцця ўстановы — 27 гадоў. Цяжка было сумяшчаць выхаванне і навучанне ўласных дзяцей і выхаванцаў школы-інтэрната, бо сваіх я бачыла значна радзей. Магчыма з гэтай прычыны яны ў мяне выраслі самастойнымі, адказнымі, дастойнымі людзьмі. Дачка Ірына таксама стала педагогам. Яна працуе ў гімназіі горада Дзяржынска, што на Міншчыне, настаўніцай малодшых класаў і беларускай мовы і літаратуры.

— У кожнага настаўніка свая тактыка правядзення ўрока, — разважае Кацярына Адамаўна Дуброўская. — Існавала яна і ў мяне. 3 першага дня работы ў школе старалася прывіць дзецям любоў да свайго предмета, падтрымліваць іх імкненне да вывучэння новага, развівала аналітычнае і лагічнае мысленне, уменне выслухаць і пачуць адзін аднаго. Гэтыя навыкі заўжды патрэбныя ў жыцці.

Мне пашанцавала з калектывам школы-інтэрната — вельмі добрыя душэўныя людзі працавалі побач са мной. Да любога з іх можна было звярнуцца па дапамогу і параду. Пасля закрыцця ўстановы яшчэ пяць гадоў адпрацавала ў сярэдняй школе №3 горада Дзятлава. Мяне прыняў дружны калектыў самай вялікай школы раёна. Уклад жыцця тут адрозніваўся, але аднолькавымі заставаліся каштоўнасці: высокае майстэрства, прафесіяналізм, гатоўнасць падтрымаць у любой cітyацыі. Я ўдзячна калегам за час, які працавалі разам.

— Ужо тры гады знаходжуся на заслужаным адпачынку, — завяршае свой аповед Кацярына Адамаўна. — Цяпер больш часу магу прысвячаць уласнай сям'і. Амаль кожныя выхадныя ў госці прыязджаюць дачка або сын з нявесткай і ўнучкай. Іх візіты — вялікая радасць для мяне.

А. СТАНКЕВІЧ, удзельніца гуртка "Юны журналіст" сярэдняй школы №3 горада Дзятлава

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/