Каратэ. Лістапад



Дзятлаўскія каратысты пасля міжсезоннай падрыхтоўкі распа чалі сезон спаборніцтваў і паўдзельнічалі ў трох турнірах. Bа ўсіх турнірах занялі прызавыя месцы.

У адкрытым першынстве Навагрудка перамог Эдуард Рафікаў. Яшчэ чацвёра нашых сталі сярэбранымі прызёрамі - Дзмітрый Самахвал, Ганна Жыбко, Вольга Жыбко, Артур Лянцэвіч.

На міжнародны турнір Гран-пры "Мерседэс" у Кішынёў паехалі пяць прадстаўнікоў дзятлаўскай школы каратэ. Арцём Урбановіч, Анселм Асіпук, Анастасія Францішчык сталі бронзавымі прызёрамі "Мерседэса".

У адкрытым першынстве Мінска "Юны самурай" (для дзяцей 5-12 гадоў) перамог Эдуард Рафікаў, сярэбраным прызёрам стаў Дзмітрый Самахвал, бронзавымі — Глеб Літвінскі і Сямён Адамчык.

А. УРБАНОВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/