КАРАТЭ КІАКУШЫНКАЙ



Арцём Урбановіч, Анселм Асіпук, Ягор Лазута - прызёры рэспубліканскага турніру.

У Мінску адбыўся Калядны дабрачынны турнір па спартыўна-баявых адзінаборствах. Удзельнічалі ў ім больш за 700 прадстаўнікоў розных відаў спартыўна-баявых адзінаборстваў, у тым ліку каратэ, таэквандо, рукапашнага бою, барацьбы. Абласны спартыўны клуб кіакушынкай каратэ "Барс" прадстаўлялі і трое дзятлаўчан — Ягор Лазута, Анселм Асіпук, Арцём Урбановіч. Усе трое выступілі паспяхова. Арцём Урбановіч стаў пераможцам турніру, Анселм Асіпук і Ягор Лазута — бронзавыя прызёры.

Частка сабраных сродкаў ад правядзення турніру будзе накіравана ў дапамогу дзецям-інвалідам і на лячэнне байцоў клуба "Барс", якія трапілі ў аўтааварыю, вяртаючыся з чэмпіянату Еўропы ў Любліне.

Б. ВАРНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/