Каратэ: Арцём Урбановіч - пераможца турніру ў Мінску



У Калядным дабрачынным турніры па каратэ ў Мінску, які адбыўся 13 студзеня, удзельнічалі чацвёра дзятлаўчан. Пераможцам спаборніцтваў стаў Арцём Урбановіч, сярэбраным прызёрам — Аляксандр Бялятка, бронзавым — Дзмітрый Самахвал. У Ягора Лазуты ўзнагароды наперадзе.

Наступны турнір з удзелам нашых каратыстаў адбудзецца ў Дзятлаве. 3 лютага (пачатак прызначаны на 11 гадзін) у гарадскім Цэнтры культуры стартуе VI Адкрытае першынство горада.

Барыс ВАРНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/