КАРАТЭ



10 дзятлаўчан сталі пераможцамі і прызёрамі Адкрытага першынства і чэмпіянату горада Дзятлава

У IV Адкрытым першынстве і чэмпіянаце Дзятлава па кіакушынкай каратэ ўдзельнічалі 118 спартсменаў з Дзятлава, Гродна, Слоніма, Мінска, Навагрудка, Наваельні, Замасточча. Яны спаборнічалі ў 19 катэгорыях.

Паспяхова выступілі прадстаўнікі Дзятлаўскага раёна. Чэмпіёнамі сталі Арцём Юшкевіч, Анастасія Францішчык, Ілья Бяганскі. Віцэ-чэмпіёны — Дзмітрый Шафарэвіч, Максім Сідорчык, Даніла Рудкоўскі, Ганна Жыбко, Анастасія Мазура. Бронзавыя прызёры — Дзмітрый Русін, Уладзіслаў Цімееў. Пераможцы і прызёры турніру ўзнагароджаны кубкамі, медалямі, дыпломамі арганізатараў спаборніцтваў і каштоўнымі прызамі раённай арганізацыі ГА БРСМ.

Галоўны суддзя турніру старшыня праўлення ГА Беларуская рэспубліканская федэрацыя кіакушынкай каратэ "ІК01" і адначасова старшыня праўлення абласнога грамадскага дзіцяча-юнацкага аб'яднання "Спартыўны клуб "Барс" Васіль Максімаў (3 дан) адзначыў паспяховую работу каманды з Замасточча пад кіраўніцтвам трэнёра Алега Давідоўскага і старанне юных спартсменаў. Абслугоўвалі спаборніцтвы, акрамя галоўнага суддзі, сакратар турніру Дар'я Заяц (2 кю, суддзя нацыянальнай катэгорыі з Дзятлава), рэферы — Ігар Маркач (2 дан, суддзя міжнароднай катэгорыі з Гродна) і Андрэй Філіпаў (1 дан, суддзя міжнароднай катэгорыі з Мінска), суддзі на татамі — Дзмітрый Варабей (1 дан, суддзя нацыянальнай катэгорыі з Гродна), Дзмітрый Максімаў (1 дан, суддзя нацыянальнай катэгорыі са Слоніма), Максім Максімаў (1 дан, суддзя міжнароднай катэгорыі з Дзятлава), Дар'я Лянкова (1 дан, суддзя нацыянальнай катэгорыі з Мінска), Павел Мароз (1 кю, суддзя нацыянальнай катэгорыі з Гродна), Мікіта Пяцелін (2 кю, суддзя нацыянальнай катэгорыі са Слоніма), Пётр Корсак (2 кю, суддзя нацыянальнай катэгорыі з Мінска), Філіп Зотаў (5 кю, суддзя нацыянальнай катэгорыі з Гродна).

Арганізавалі турнір праўленне ГА БРФКК "ІК01" і ГА ДЮА СК "Барс" пры садзеянні аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, РА ГА БРСМ, раённага Цэнтра культуры, аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Дзятлаўскай ДЮСШ.

М. МАКСІМАЎ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/