Каманда Дзятлаўскай ДЮСШ - бронзавы прызёр першынства вобласці



Футбольная каманда Дзятлаўскай ДЮСШ пад кіраўніцтвам трэнера Уладзіміра Ганчара стала бронзавым прызёрам першынства Гродзенскай вобласці па міні-футболе з удзелам хлопцаў 2007 года нараджэння.

Дзятлаўчане вызначыліся яшчэ і тым, што ў асабістай сустрэчы абыгралі чэмпіёна першынства — каманду Скідзельскага цукровага камбіната (3:2). У пераможцаў турніру гэта паражэнне засталося адзінае.

На другім месцы фінішавала каманда Мастоўскага раёна.

Самы вялікі уклад у поспех каманды ўнёс яе лідар і капітан Раман Котаў. Раман забіў 20 галоў з 24 камандных.

Барыс Варна

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/