Каманда ДРБУ - пераможца раённага шашачнага турніру



У Дзятлаве прайшоў раённы турнір па рускіх шашках, у якім спаборнічалі калектывы фізкультуры арганізацый і сельгаспрадпрыемстваў. Першае месца заняла каманда ДРБУ №119. Другім і трэцім прызёрамі сталі каманды СВК "Хвінявічы" і СВК "Слава працы". На годным узроўні выступілі шашысты СВК "Войневічы" і СВК "Граніт-Агра".

У асабістым заліку на першай дошцы першае месца заняў Уладзімір Лабарэвіч (ДРБУ). Лепшы вынік на другой дошцы паказаў Уладзімір Сербін (СВК "Слава працы").

У саперніцтве жанчын другі год запар лепшая Тамара Лябецкая (СВК "Хвінявічы").

У. НІКІПОРЧЫК, галоўны суддзя турніру

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/