Каманда аграгарадка Хвінявічы ўпэўнена перамагла ў раённым турніры



Адбыўся раённы турнір па валейболе з удзелам жаиочых каманд. У спартыўнай зале гімназіі сапернічалі каманды ЦРБ, Дзятлаўскай СШ №1, аграгарадка Дварэц, ТАА "Ізакам", аграгарадка Хвінявічы. Пасля барацьбы ў адборачнай групе ў матчы за "бронзавае" трэцяе месца сустрэліся валейбалісткі СШ №1 і ТАА "Ізакам". У напружанай барацьбе перамагла школьная каманда - 2:1.

Матч за тытул прайшоў з удзелам камандаў аграгарадка Хвінявічы і ЦРБ. За яўнаю перавагаю перамаглі хвінявіцкія валейбалісткі - 2:0. Найбольшы уклад у камандны поспех Хвінявічаў унеслі Анастасія Рагойжа, Таццяна Сцяцко, Кацярына Барысенка, адзначыў трэнер каманды Васіль Русін.

Турнір прайшоў пры падтрымцы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкамэ, раённай арганізацыі ГА "БРСМ". Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Наталля Белаус прыняла ўдзел у спаборніцтвах у складзе каманды СШ №1.

Барыс ВАРНА

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/