Калядны турнір у Круцілавічах - 2019



У спартыўнай зале Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы прайшоў штогадовы калядны турнір па валейболе сярод жаночых каманд. Турнір быў арганізаваны ААТ "Граніт-Агра" сумесна з прафсаюзным камітэтам. Усе ўдзельніцы спаборніцтваў з'яўляюцца членамі РК ГА "Беларускі саюз жанчын".

Удзел прынялі 4 каманды: адміністрацыі ААТ "Граніт-Агра", каманда заатэхнікаў, свінагадоўчага комплексу "Варакомшчына" і Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Пераможцай стала каманда адміністрацыі ААТ "Граніт-Агра". Другое месца - у Круцілавіцкай школы, трэцяе - у заатэхнікаў, чацвёртае - у каманды свінагадоўчага комплексу "Варакомшчына".

Вольга ЮШКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/