Калядны турнір у Дзятлаве



У горадзе Дзятлаве на абноўленай пляцоўцы са штучным пакрыццём, якая зна-ходзіцца ў раёне стадыёна "Колас", прайшоў калядны турнір па міні-футболе.

Арганізатарамі турніру выступілі Дзятлаўскі фізкультурна-спартыўны клуб і раённая федэрацыя футбола. Пераднавагоднія спаборніцтвы сталі заключнымі ў футбольным сезоне 2020 года. Турнір праводзіўся сярод калектываў фізічнай культуры прадпрыемстваў, установаў, КСУПаў і аматарскіх каманд. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды "Алгонь" (Казлоўшчына), "Ізакам" (Дзятлава), "Лібертас" (ААТ "Граніт-Агра"), а таксама футбалісты са Слоніма.

Гульні праходзілі па кругавой сістэме. У паўфіналах каманда "Алгонь" выйграла ў футбалістаў з Дзятлава з лікам 4 :3, а сланімчане прайгралі "Лібертасу" - 2:7. У матчы за бронзу "Ізакам" адолёў слонімскіх футбалістаў з лікам 6:5.

Чэмпіёнам каляднага турніру па міні-футболе стала каманда "Лібертас" з ААТ "Граніт-Агра", якая ў фінальным матчы перамагла футбалістаў з Казлоўшчыны - 4:3.

Па выніках спаборніцтваў месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца - каманда "Лібертас";
2 месца - каманда "Алгонь";
3 месца - каманда "Ізакам";
4 месца - каманда гасцей са Слоніма.

Пераможцы турніру былі ўзнагароджаны кубкам І дыпломам першай ступені, прызёры - дыпломам! адпаведных ступеняў. Таксама пераможцам і прызёрам спаборніцтваў былі ўручаны футбольныямячы.

Вольга ВАСІЛЕНКА, дырэктар Дзятлаўскага фізкультурна-спартыўнага клуба

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/