Калядны турнір па валейболе



У гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшоў традыцыйны раённы калядны турнір па валейболе на кубак Дзятлаўскага благачыння.

Удзел у ім прынялі сем каманд навучэнак установаў адукацыі раёна: гімназіі № 1, сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава, Гезгалаўскай, Казлоўшчынскай, Дварэцкай сярэдніх школ, Круцілавіцкага, Хвінявіцкага дзіцячых садоў-сярэдніх школ.
Вітапі ўдзельнікаў спаборніцтваў начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус і святар сабора святых навамучанікаў і спаведнікаў Царквы Рускай іерэй Аляксей Сцепановіч.

- Прыемна, што з кожным годам колькасць каманд-удзельніц турніру павялічваецца, - зазначыла Наталля Белаус. - Гэта сведчыць аб тым, што навучэнцы аддаюць перавагу добрым справам: заняткам спортам і далучэнню да здаровага ладу жыцця, у чым іх актыўна падтрымліваюць педагогі.

Айцец Аляксей падкрэсліў, што людзям неабходна сачыць за здароўем і чысцінёй душы і цела. Спартыўныя гульні, такія як валейбол, спрыяюць гэтаму, бо дапамагаюць трэніраваць цела, выпрацоўваюць камандны дух, вучацЪ падтрымліваць адзін аднаго.

Удзельнікі турніру з задавальненнем распачалі спаборніцтвы, іх заўзята падбадзёрвалі трэнеры і балельшчыкі. Нягледзячы на дзявочы склад каманд, спартыўныя баталіі былі вельмі актыўнымі і багатымі на цікавыя моманты. Гульня праляцела літаральна на адным дыханні, вызначыўшы мацнейшыя каманды.

Напрыканцы турніру Наталля Белаус і іерэй Аляксей Сцепановіч павіншавалі ўдзельнікаў з завяршэннем спаборніцтваў і ўручылі ўзнагароды пераможцам.

Дыплом за трэцяе месца ў раённым калядным турніры па валейболе дастаўся гаспадарам пляцоўкі - камандзе навучэнак гімназіі № 1 горада Дзятлава. Дыпломам за другое месца адзначана каманда навучэнак Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы. Пераможцам! турніру і ўладальніцамі дыплома першай ступені і кубка Дзятлаўскага благачыння сталі валейбалісткі Гезгалаўскай сярэдняй школы.

Ірына СТЫРНІК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/