КАЛЯДНЫ TУPHIP: ЖАНЧЫНЫ ГУЛЯЛІ Ў ВАЛЕЙБОЛ



У сельгасвытворчым кааператыве "Граніт-Агра" стартаваў штогадовы калядны турнір па волейболе.

У суботу, 16 студзеня, у cnapтыўнай зале Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы за званне лепшай пазмагаліся чатыры валейбольныя дружыны — каманда бухгалтэрыі СВК "Граніт-Агра", каманда заатэхнікаў гаспадаркі, зборная каманда настаўнікаў Круцілавіцкай і Таркачоўскай школ, а таксама каманда свінагадоўчага комплекса "Варакомшчына".

На працягу больш як трох гадзін зацятай барацьбы накал жарсцяў і авацыі заўзятараў напаўнялі спартыўную залу ў Круцілавічах. I, як вынік, перамога дасталася самай моцнай камандзе — зборнай гранітаўскіх бухгалтараў.

Напружаным і захапляльным выдаўся і матч за другое месца, дзе ў роўным паядынку сышліся каманды свінагадоўчага комплекса і настаўнікаў. Толькі трэцяя, вырашальная партыя вызначыла віцэ-чэмпіёна турніру, ім стала каманда комплекса "Варакомшчына". На трэцяй прыступцы п'едэсталу замацавалася зборная каманда настаўнікаў.

Ганаровыя дыпломы і грашовыя прэміі ад адміністрацыі і прафсаюзнага камітэта СВК "Граніт-Агра" атрымалі пераможцы і ўдзельнікі спартыўнай сустрэчы, пераможца каляднага турніру — каманда бухгалтэрыі СВК "Граніт-Агра" — пераходзячы кубак турніру і прафесійны валейбольны мяч ад Дзятлаўскага раённага камітэта прафсаюза аграпрамысловага комплексу.

Л. МЯДЗВЕДЗЬ, намеснік старшыні па ідэалагічнай рабоце СВК "Граніт-Агра"

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/