КАЛЯДНЫ ПАДАРУНАК



Раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" на чале з Аленам Іванаўнай Жадзейка не пакідае без увагі адзінокіх састарэлых людзей, якія знаходзяцца на ўліку ў Цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна, і наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык".

Амаль ніводнае свята не праходзіць без падарункаў і візіту актывістак саюза жанчын у аддзяленні Цэнтра, Дом самастойнага сумеснага пражывання для людзей пажылога ўзросту і інвалідаў аграгарадка Гезгалы.

Вось і напярэдадні праваслауных Калядаў раённая арганізацыя ГА "Беларускі саюз жанчын" передала для аддзялення "Праменьчык" пячэнне, яблыкі, цукеркі. Людзі з абмежаванымі магчымасцямі змаглі сабрацца за чаем, разам, у цёплай, сяброўскай атмасферы, адзначыць Каляды.

В. САЛАМЕВІЧ, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў "Праменьчык" ЦСАН Дзятлаўскага раёна

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/