Калядны канцэрт



Каляднае свята - гэта маленькі цуд, якога з нецярпеннем чакаюць дарослыя і дзеці.

Яно прыходзіць у кожны дом, у кожную сям'ю з упрыгожанай ёлкай, з новымі планамі і надзеямі, стварае атмасферу радасці і шчасця. У гэты святочны дзень прынята дарыць падарункі. Такім музычным падарункам для жыхароў і гасцей горада Дзятлава
стаў канцэрт "Запалі свечку на Каляды".

Гледачы сабраліся ў святочнай зале Цэнтра культуры і народнаи творчасці, чакаючы чагосьці незвычайнага і прыемнага, вясёлага і ўрачыстага.

Вядучыя нагадал! гасцям пра абрады Каляд, як праводзіць гаданне, расказалі, як праходзіць свята ў іншых краінах.
Танцавальныя і музычныя нумары прысутным дарылі лепшыя выканаўцы раёна.

Замілаванне на тварах гледачоў выклікалі самыя маленькія ўдзельнікі - выхаванцы ясляў-сада № 1 горада Дзятлава.
Кожны жадаючы змог паўдзельнічаць у займальным калядным розыгрышы "Шчасліўчык вечара". Уладальнікам новенькай кававаркі стала дзяўчынка з білетам пад нумарам шаснаццаць.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/