Калі з тэхнікай на "ты"



14 сакавіка ў раёне прайшоў агляд падрыхтаванасці сельскагаспадарчых арганізацый да вясенне-палявых работ.

Галоўныя пытанні, на якіх была засяроджана ўвага ўдзельнікаў выязнога мерапрыемства, - гатоўнасць тэхнікі, задзейнічанай на вясенніх палявых работах, аплата і ахова працы, арганізацыя харчавання, працоўная і вытворчая дысцыпліна на пасяўной.

У рабоце выязнога рэйду прынялі ўдзел першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Міхаіл Бабіна, яго намеснік Юрый Бортнік, кіраўнікі гаспадарак, іх намеснікі па ідэалагічнай рабоце, галоўныя інжынеры сельгаспрадпрыемстваў, інжынеры па ахове працы, галоўныя аграномы і эканамісты.

На лінейку гатоўнасці да тэхагляду сельгасарганізацыямі раёна былі выстаўлены камбінаваныя глебаапрацоўча-пасяўныя агрэгаты, раскідвальнікі мінеральных і цвёрдых арганічных угнаенняў, апырсквальнікі, плугі і культыватары, трактары - уся тэхніка, якая будзе задзейнічана ў вясенне-палявых работах.

- Галоўная задача, якая стаіць перад сельгаспрадпрыемствамі раёна, - своечасовая і якасная падрыхтоўка пасяўной і глебаапрацоўчай тэхнікі да вясенне-палявых работ, - адзначыў Міхаіл Бабіна. - Ад таго, наколькі добра пройдзе дадзены этап, шмат у чым будуць залежаць як ураджай гэтага года, так і агульныя вынікі працы аграпрамысловага комплексу раёна.

У ходзе выязнога мерапрыемства на кожным селыаспрадпрыемстве раёна, акрамя аналізу падрыхтаванасці тэхнікі, абмяркоўваліся пытанні аховы працы і тэхнікі бяспекі, арганізацыі харчавання работнікаў, наяўнасці спецадзення, забяспечанасці сельгасарганізацый насенным матэрыялам, сродкамі аховы раслін, нормаў выпрацоўкі і расходу паліва на правядзенне аноўных відаў работ на вясенняй пасяўной.

Таксама былі закрануты пытанні асноўнай і дадатковай аплаты працы, мераў і магчымасцяў маральнага і матэрыяльнага стымулявання работнікаў у перыяд вясенне-палявых работ.

Аб падрыхтоўцы тэхнікі да тэхагляду, складанасцях, з якімі прыходзілася сутыкацца ў час рамонтна-тэхнічных работ, і магчымасцях вырашэння праблемных пытанняў расказалі прадстаўнікам раённай улады кіраўнікі сельгасарганізацый.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/