Інфармацыйная група кіраўніка раёна пабыла ў Жукоўшчыне



17 мая ў раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання насельніцтва. Яго тэмы наступныя: "Ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь", "Сусветны дзень без тытуню", "Да 100-годдзя з дня нараджэння Леаніда Кляцкова".

Група старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандра Дубовіка сустрэлася з работнікамі КСУП "Жукоўшчына" і Жукоўшчынскага дзіцячага сада-базавай школы. 3 дакладамі перад прысутнымі выступілі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Калодка, доктар-эпідэміёлаг Дзятлаўскага РайЦГЭ Мікалай Дзядовіч, дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Дзінара Харошка.

У прыватнасці было адзначана, што Кіраўнік дзяржавы ў сваім Пасланні закрануў такія важныя тэмы, як нацыянальная эканоміка, кадравая палітыка, чалавечы капітал, сацыяльная палітыка, цэнавая палітыка, заробкі, занятасць, карупцыя, канстытуцыйная рэформа, інфармацыйная і знешняя палітыка, нацыянальная бяспека.

Прэзідэнт Беларусі са шкада-ваннем канстатаваў, што сусветная супольнасць уступіла ў эпоху працяглай нестабільнасці, і сёння асабліва важна ўтрымліваць раўнавагу ўнутры нашай краіны.

Што тычыцца эканомікі, то эфектыўнасць, з якой працавала краіна, і карпатлівая праца беларускага народа далі станоўчы вынік. Сумеснымі намаганнямі негатыўныя тэндэнцыі апошніх гадоў мы быццам бы пераадолелі. Аднак на традыцыйнай прадукцыі зарабіць добрыя грошы цяпер вельмі складана: тавар легка паддаецца абмежаванням, санкцыям. Таму ўсёй выканаўчай вертыкалі трэба аказваць. усебаковую дапамогу бізнэсу ў стварэнні новых прад-прыемстваў і вытворчасцей, якія забяспечаць пазітыўную дынаміку развіцця кожнага ранена краіны.

Разам з тым, Прэзідэнт запатрабаваў штогод павялічваць долю расходаў, якія накіроўваюцца на сацыяльныя патрэбы, кантраляваць цэны, ствараць высокапрадукцыйныя рабочыя месцы, і падкрэсліў, што галоўная мэта палітыкі застаецца нязменнай: мы будуем дзяржаву для народа.

Другое пытанне тычылася здароўя людзей і шкоднай звычкі - курэння. Медыкі пацвярджаюць прамую залежнасць паміж колькасцю выкураных цыгарэтаў і верагоднасцю нечаканай смерці: для тых, хто выкурвае за дзень па 5 цыгарэтаў, рызыка павышаецца на 40%, для тых, хто выкурвае пачак, - на 400%. Адным з мэтавых паказчыкаў Дзяржаўнай праграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на 2016-2020 гады з'яўляецца змяншэнне да 2020 года распаўсюджанасці спажывання тытуню сярод асобаў ва ўзросце ад 16 гадоў да 24,5%.

Напрыканцы сустрэчы прысутныя мелі магчымасць звярнуцца з хвалюючымі пытаннямі да кіраўніка раёна і спецыялістаў.
Абласная інфармацыйная група на чале з генеральным дырэктарам Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага Лесагаспадарчага аб'яднання Уладзімірам Семенюком сустрэлася з працоўным калектывам Дзятлаўскага лясгаса і работнікамі Дзятлаўскага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства.

На сустрэчы таксама абмеркавалі Пасланне Прэзідэнта да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.
Пра шкоду курэння расказала памочнік доктара-гігіеніста Дзятлаўскага райЦГЭ Людміла Рудзік.
Старшы навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Абрамчык выступіла з дакладам пра жыццё савецкага партыйнага дзеяча Леаніда Кляцкова.

Ірына КАЎКЕЛЬ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/