Іх выбраў час



"Белая Русь" - воінам-афганцам

Ужо традыцыйным стаў удзел Дзятлаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднанння "Белая Русь" у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Не стаў выключэннем і юбилейны 2019 год, калі ў нашай краіне шырока адзначаецца 30-годдзе вываду савецкіх войскаў з тэрыторыі Афганістана.

Да юбілейнай даты раённая арганізацыя ГА "Белая Русь" арганізавала на Дзятлаўшчыне ўрачыстае ўшанаванне воінаў-афганцаў з уручэннем грашовых прэмій. На адной з такіх сустрэч, у ваенным камісарыяце Дзятлаўскага раёна, віншаванні і падарункі прымалі Алег Драгунскі і Валянцін Пачабыт.

3 найлепшымі пажаданнямі да іх звярнуліся старшыня раённай арганізацыі ГА "Белая Русь" Ігар Кухарэвіч, яго намеснік Вольга Рагачова, ваенны каміcap Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец.

- Прыміце самыя цёплыя, шчырыя словы віншаванняў, - павітаў воінаў-інтэрнацыяналістаў Ігар Кухарэвіч. - Кожны з вас прайшоў цяжкі шлях, які пакінуў глыбокі след у душы. Сёння вы з'яўляецеся прыкладам мужнасці для падрастаючага пакалення. Жадаем, каб вы свае веды, сваю мудрасць, свой вопыт передавал! моладзі пры сустрэчах і размовах. Моцнага вам здароўя, аптымізму, дабрабыту, доўгіх гадоў жыцця пад мірным небам. Дзякуем за службу, за вашы доблесць і гераізм.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ, Ірына СТЫРНІК, Юлія БАКУНОВІЧ

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/