І. Шах - лепшая шашыстка!



Іўліянія Шах узнагароджана дипломам першай ступені за перамогу ў міжраённым турніры па шашках.

Спаборніцтвы праходзілі ў Лідзе. Іх ладзілі Лідская раённая арганізацыя грамадскага аб'яднання "Беларускае таварыства інвалідаў па зроку" і аддзел адукацыі, спорту і турызму Лідскага райвыканкама.

У міжраённым шашачным турніры спаборнічалі ўдзельнікі раённых арганізацый ГА "БелТІЗ" і наведвальнікі аддзяленняў дзённага знаходжання для інвалідаў Лідскага, Воранаўскага, Іўеўскага і Дзятлаўскага раёнаў.

Дзятлаўшчыну на спаборніцтвах прадстаўлялі наведвальнікі аддзялення "Праменьчык" Таццяна Валчкевіч, Іўліянія Шах, Ульяна Лукашэня і старшыня раённай арганізацыі ГА "БелТІЗ" Святлана Крэйдзіч.

Баталіі на шашачных дошках разгарэліся не жартоўныя. Пазней галоўны суддзя турніру Мар'ян Шот зазначыў: "Я думаў, што турнір пройдзе на ўзроўні дылетантаў, аднак быў прыемна здзіўлены падрыхтоўкай шашыстаў. Цяпер я ўпэўнены, што на самой справе людзі з абмежаванымі магчымасцямі могуць быць сур'ёзнымі канкурэнтамі за шахматнай дошкай здаровым людзям".

I. СТЫРНІК

Источник: Дятловская районная газета "Перамога" и интернет-портал http://diatlovonews.by/